Эканоміка44

Цана на газ для Еўропы ўдвая вышэйшая, чым для Беларусі

Паводле прагнозаў расійскага газавага манапаліста, кампаніі «Газпром», да канца года цэны на пастаўкі газу ў Еўропу па доўгатэрміновых кантрактах вырастуць да 500 даляраў за тысячу кубаметраў.

«Еўрапейскі рынак газу б’е ўсе рэкорды: напрыклад, у красавіку пастаўкі „Газпрома“ на экспарт будуць большыя, чым у асобныя зімовыя месяцы, а на снежань мы ўжо бачым цану газу па нашых доўгатэрміновых кантрактах на ўзроўні 500 даляраў. І думаю, гэта не апошнія рэкорды, якія мы зафіксуем сёлета», — заявіў кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер.

«Газпром» прадае прыродны газ у Еўропу ў асноўным па доўгатэрміновых кантрактах. Аднак некаторыя еўрапейскія спажыўцы перыядычна выказваюць незадаволенасць гэтым фактам і настойваюць на прывязцы цаны да спотавых. У прыватнасці, у пачатку вясны гэтага года нямецкі E. On заявіў, што кантрактныя цэны на газ павінныя задавальняць усе бакі. Дарагоўля газу, які пастаўляецца па доўгатэрміновых кантрактах, у параўнанні са спотавым рынкам «з’ела» частку прыбыткаў E. On у мінулым фінансавым годзе, што выклікае незадаволенасць нямецкай кампаніі.

У цэлым па Еўрасаюзе газавы імпарт на 42% забяспечваецца за кошт паставак расійскага газу.
Першы доўгатэрміновы кантракт на пастаўкі прыроднага газу ў Германію быў складзены яшчэ ў 1970 годзе тэрмінам на 20 гадоў.

Што да Беларусі, то паводле прагнозаў Мінэканразвіцця, сярэдняя цана газу складзе тут 250 даляраў за тысячу кубоў.
У 2012 годзе цана газу складзе 258,6 даляраў, у 2013 — 251 даляр, а ў 2014 — 256,3 даляра за 1 тыс. куб. метраў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Усе навіны →
Усе навіны

Карабах без армян: Трамп заканчвае войны, якія заканчваюцца самі6

У Шклове ёсць хата, уся распісаная малітвамі ВІДЭА3

Калі машыны будуць кантраляваць усё, ці не пачнуць яны ўрэшце кантраляваць і тых, хто пры ўладзе?7

Лукашэнка назваў Нобелеўскую прэмію дыскрэдытаванай і падтрымаў вылучэнне Трампа на яе1

«Я вельмі злы з-за гэтага. Перадай Славакіі». Трамп адказаў Орбану на ягоную скаргу на ўкраінцаў6

З разліковых рахункаў беларусаў будзе цяжэй спісаць грошы без згоды ўладальніка

Тыктокер набраў паўмільёна праглядаў, запосціўшы лухту пра беларускі цукар4

Развітанне з Яраславам Еўдакімавым адбудзецца ў Мінску

«Усё, прыплылі». Беларусы сутыкнуліся з масавымі праблемамі ў выкарыстанні PayPal1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць