Свет3737

Сын Кадафі загінуў, сам Муамар выжыў пад ударам НАТО

У суботу ўвечары самалёты міжнароднай кааліцыі нанеслі ўдар па адным з палацаў у квартале-рэзідэнцыі Муамара Кадафі. У Бенгазі кажуць, што інфармацыя пра смерць сына можа быць качкай.

У суботу ўвечары самалёты міжнароднай кааліцыі нанеслі ўдар па адным з палацаў у квартале-рэзідэнцыі Муамара Кадафі, які называецца Баб-аль-Азізія.

Прадстаўнік Кадафі па сувязях з прэсай Муса Ібрагім абвесціў, што ў выніку авіяўдару загінулі малодшы сын Кадафі Саіф аль-Араб і трое ўнукаў Кадафі. Па словах Ібрагіма, «лідар [Муамар] са сваёй жонкай знаходзіліся ў будынку з сябрамі і роднымі, лідар знаходзіцца ў добрым здароўі, ён не пацярпеў. Гэта была прамая спроба забіць лідара нашай краіны».

Як сцвярджаюць кадафісты, аб’ектам налёту стаў палац, у якім жыў Саіф аль-Араб Кадафі.
Лівійскія ўлады даставілі да яго замежных журналістаў. Яны паведамляюць, што будынак моцна разбураны. У яго трапіла прынамсі тры ракеты.

НАТО пацвердзіла факт нанясення авіяўдару па аб’екце ў Трыпалі ў суботу ўвечары, але сцвярджае, што ўдар быў скіраваны на знішчэнне камандна-кантрольнай інфраструктуры сіл Кадафі.

Саіф аль-Араб быў малодшым з сыноў Кадафі. Ён прыцягваў да сябе менш увагі, чым ягоны брат Саіф аль-Іслам. Ён нядаўна вярнуўся на радзіму пасля вучобы ў Германіі.

Гаворачы словамі Пуціна, Муамар Кадафі здолеў у ХХ ст. стварыць у Лівіі «манархію новага тыпу». У краіне не праводзіліся выбары. Усю ўладу кантраляваў сам Кадафі. Ягоныя сыны занялі галоўныя пасады. Беспакаранасць Кадафі адчуваў, калі за ягонай спінай стаяў СССР. У той час ён фінансаваў тэрарыстаў ва ўсім свеце, арганізаваў шэраг тэрактаў, у якіх загінулі сотні людзей у розных краінах. Сваіх праціўнікаў унутры краіны, перадусім ісламістаў, Кадафі забіваў таксама сотнямі. Калі пад уплывам падзей «арабскай вясны народаў» у Тунісе, Егіпце і Емене народ выйшаў на вуліцы і ў Лівіі, Кадафі таксама ўжыў сілу. Але гэтым разам пратэсты былі больш рашучымі. У выніку дэманстрацыі перараслі ў паўстанне, і пад кантроль апазіцыі перайшлі некалькі вялікіх гарадоў.
Вынішчэнне сіламі Кадафі мірнага насельніцтва дазволіла Захаду ўмяшацца ва ўнутраныя справы краіны. Цяпер Кадафі разыгрывае з сябе ахвяру.

НАТО не мае на мэце знішчэння канкрэтных асоб у Лівіі, заявіў камандуючы ваеннай аперацыяй «Аб’яднаны абаронца» генерал-лейтэнант Шарль Бушар, каментуючы інфармацыю пра гібель сына Кадафі.

«Усе мэты НАТА з’яўляюцца вайсковымі па сваёй прыродзе і выразна звязаныя з сістэматычнымі нападамі рэжыму Кадафі супраць лівійскага насельніцтва і населеных раёнаў. Канкрэтныя асобы не з’яўляюцца нашымі мэтамі», — гаворыцца ў заяве Бушара.

Авіяўдар быў накіраваны на знішчэнне камандна-кантрольнай інфраструктуры сіл Кадафі, сказаў Бушар.
Па словах генерала, ён у курсе паведамленняў СМІ, што ў выніку авіяналётаў, магчыма, загінулі некалькі членаў сям’і Кадафі.

«Мы шкадуем аб гібелі ўсіх людзей, асабліва мірных грамадзян, якія пакутуюць у выніку канфлікту», — заявіў Бушар.

У Бенгазі прадстаўнікі ўрада апазіцыі заявілі, што інфармацыя пра смерць сына можа быць качкай. Маўляў, падобныя штучкі Кадафі практыкаваў і ў мінулым. Аднак шараговыя паўстанцы выбеглі на гарадскі пляж, каб адзначыць навіну як свята.

Каментары37

Цяпер чытаюць

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс11

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Усе навіны →
Усе навіны

«Дурніца скончылася». Лукашэнка даручыў навесці ў АПК Віцебскай вобласці жалезны парадак26

Баі ў Купянску. Ці варта чакаць хуткага падзення горада?12

Міліцыя змяняе фармат службы 102. Як будзе па-новаму?10

Святлана і Сяргей Ціханоўскія апублікавалі вясельнае ФОТА33

Мінчука пасадзілі на 10 сутак за тое, што паўдзельнічаў у конкурсе трэш-блогера Mellstroy2

Вячорка: Ідэя з вялікай здзелкай ад Лукашэнкі мяняе ўвесь фармат13

«Луўр абрабавалі сярод белага дня. А мяне ў Беларусі крама вылічыла за 7 хвілін па бонуснай картцы»10

У Гомелі бацькі ўсё часцей даюць дзецям два імені10

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс11

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць