Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»2323

Франкенштайн атрымлівае патройны ўдар

Першы віцэ-прэм'ер Сямашка заявіў, што ў наступным годзе Беларусь будзе купляць газ па сто даляраў. Піша Аляксандар Класкоўскі.

Толькі што першы віцэ-прэм'ер Сямашка заявіў, што ў наступным годзе Беларусь будзе купляць газ па сто даляраў. Масква ж за акцыі "Белтрансгазу" мусіць выкладаць грошы на бочку.

Звыш таго, беларускі бок удвая ўздымае тарыф на транзыт газу.

Іншыя падрабязнасьці яшчэ невядомыя. Прадстаўнік "Газпрому" Купрыянаў увогуле кажа, што пакуль няма кантракту, казаць пра дамоўленасьць заўчасна.

Аднак у паветры патыхае ўжо кампрамісам, пра непазьбежнасьць якога цьвердзілі экспэрты. Пытаньне было толькі ў тым, ці дойдзе да газавай вайны і на якіх умовах будзе дасягнуты гэты кампраміс.

Выглядае на тое, што баль-маскарад у адгазьніках адмяняецца.

Аднак трыўмфаваць Менску не выпадае.

Да зямлянак мо' і ня дойдзе, але ж і соладка налета ня будзе.

Бо насамрэч "трэба весьці гаворку пра патройны ўдар па беларускай эканоміцы", толькі што сказаў мне ў тэлефоннай гаворцы экспэрт Яраслаў Раманчук. І што да нафты, дык тут страты будуць, верагодна, большыя, чым як ад падаражэньня газу (якое, не забывайма, будзе працягвацца: $100 — гэта толькі пачатак).

Нават калі пашэнціць дамовіцца пра падзел мытаў 70:30 ці 50:50, беларускі бюджэт недалічыцца мільярдных сумаў ад продажу нафтапрадуктаў.

Трэці удар — расейскі гандлёвы пратэкцыянізм, то бок усе гэтыя цукровыя, кандытарскія ды іншыя лякальныя войны, якія наўрад ці сьціхнуць.

Так што айчынныя начальнікі для ўдумлівага грамадзяніна выглядаюць зусім не героямі змаганьня з энэргетычным імпэрыялізмам, а недальнабачнымі дзеячамі, што ня здолелі скарыстаць доўгую эпоху нафтагазавай дурніцы дзеля эканамічнай трансфармацыі.

Пачалася прагназаваная экспэртамі эпоха продажу "фамільнага срэбра".

Масква таксама, мякка кажучы, не выглядае прынцыповай барацьбіткай супраць беларускага рэжыму.

Вось зараз газпромавец Купрыянаў заяўляе, што яны накіруюць сваіх назіральнікаў на "Ямал — Эўропу" (каб тут, калі што, ня кралі транзытны газ).

Бач, як пільнуюць свой эканамічны інтарэс!

А чаму ж ад Расеі не было такіх пільных назіральнікаў на мінулых выбарах? Крэмль спадзяваўся на гешэфт?

Расейцы самі ўзгадавалі тутэйшы рэжым. І ў прыватнасьці — выродлівую, падсаджаную на энэргетычную іголку эканамічную мадэль.

Ну дык чаго крыўдаваць зараз на ўласнаручна створанага Франкенштайна?

Каментары23

Цяпер чытаюць

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі5

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Усе навіны →
Усе навіны

Канал «Настоящее время. Беларусь» спыняе існаванне9

У Гродне падлетак пабіў слоікам з-пад шакаладнай пасты лабавое шкло ў машыне1

Кіроўца Voyah у Мінску даказаў, што ў яго жалезныя нервы2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд журналісту Ігару Ільяшу2

«Ліміт перавышаны». Візавы цэнтр Італіі аднавіў запіс па жывой чарзе1

На фоне адкрыцця Польшчай мяжы Мінск прапануе адкласці тэхнічныя перамовы з Літвой11

Ціханоўская: Я вітаю планы Польшчы адкрыць памежныя пераходы25

Расійская радыёстанцыя «Суднага дня» сціхла з-за ўдару беспілотніка4

Рыбак злавіў у Беларусі гіганцкага судака — гэта рэкорд2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі5

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць