Усяго патроху2828

«Хачу спытаць таго байца, які мяне душыў: сынку, за што?»

Пенсіянер Уладзімір Марозаў, якому зрабілася кепска падчас акцыі пратэсту 6 ліпеня, раніцай у чацвер прыйшоў на месца інцыдэнту.

Пенсіянер Уладзімір Марозаў, якому зрабілася кепска падчас затрымання ўдзельнікаў маўклівай акцыі пратэсту 6 ліпеня ў Мінску каля Нацыянальнай бібліятэкі, раніцай у чацвер прыйшоў на месца інцыдэнту, каб расказаць, як усё адбывалася.

Паводле словаў пенсіянера, ён проста сядзеў на лаўцы разам з іншымі пажылымі людзьмі. «Я не тупаў, не крычаў, не міргаў, я проста сядзеў», — расказаў Уладзімір Марозаў БелаПАН.

Тым не менш, да пенсіянераў падышлі двое ў цывільным і папрасілі сысці. У сваю чаргу Уладзімір Марозаў папрасіў іх прадставіцца. «На гэтым размова скончылася і паступіла каманда хапаць і цягнуць мяне ў аўтобус», — сказаў пенсіянер.

Уладзімір спрабаваў папярэдзіць тых, хто нападаў, што ён інвалід і ў яго хворае сэрца. Але мужчыны працягвалі цягнуць пенсіянера ў аўтобус.

— Гэта былі сапраўдныя бандыты, — не вытрымаў Уладзімір Марозаў. Паводле яго словаў,

у нейкі момант ён страціў прытомнасць, але бандыты ў пагонах не дазволілі навакольным нават выклікаць хуткую дапамогу. Калі ён ачуўся, побач былі мінакі, якія дапамаглі яму дайсці да прыпынку і пасадзілі ў таксі.

Мужчына паведаміў, што не пакутуе на падучую хваробу, але ў яго хворыя сэрца і лёгкія. Таму калі на яго наваліліся людзі ў цывільным, ён пачаў задыхацца.

— Але я ж не тэрарыст, я не забойца, я пенсіянер, — сказаў Марозаў. — За што вось так мяне? Хачу спытаць таго байца, які мяне душыў: сынку, за што ты мяне душыў?

Каментары28

Цяпер чытаюць

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна паказала новы марскі дрон, які падарваў Крымскі мост3

Перастаў адкрывацца сайт з імёнамі і адрасамі сілавікоў, задзейнічаных ў рэпрэсіях27

У некаторых раёнах Дзяржынска знікла святло1

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада17

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

Кітайскія нафтавыя кампаніі прыпыняюць закупкі расійскай нафты праз санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»4

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту30

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках17

«Гэта жах». Кіраўнік Століна выказаўся пра раённую бальніцу, але схамянуўся і ўсё выдаліў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць