Здарэнні66

Дзе Чаргінец? Член афіцыйнага саюза пісьменнікаў асуджаны за распаўсюд парнаграфіі

Суд Рагачоўскага раёна вынес прыгавор па крымінальнай справе ў дачыненні да мясцовага паэта, былога кіраўніка кружка па ігры на гітары і вершаскладанні раённага Дома культуры, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі. 50-гадовы мужчына 5 чэрвеня быў прызнаны вінаватым у распаўсюджванні парнаграфіі (арт. 343–1 КК).

Як паведаміў БелаПАН старшыня суда Рагачоўскага раёна Мікалай Рубісаў, паэт пакараны двума гадамі абмежавання волі. Прыгавор пакуль не набыў законную моц, абвінавачваны мае намер яго абскардзіць.

Як удакладнілі ў судзе, паэт прызнаўся, што меў на хатнім камп’ютары парнаграфічныя здымкі, але не пагадзіўся з данымі следства аб тым, што распаўсюджваў парнаграфію.

Нагадаем, паводле матэрыялаў крымінальнай справы, абвінавачваны, які ў 2009 годзе з’яўляўся кіраўніком кружка па ігры на гітары і вершаскладанні раённага Дома культуры, «прызнаваўся ў каханні школьніцы непрыстойнымі вершамі і парнаграфіяй з выявай непаўналетніх».

Паводле даных следства, мужчына знайшоў у інтэрнэце парнаграфічныя здымкі з удзелам падлеткаў, уставіў туды пры дапамозе камп’ютарнай праграмы свае фатаграфіі і, далучыўшы да іх непрыстойныя вершы, уручыў гэта на CD 15-гадовай выхаванцы кружка. Дзяўчына паглядзела дыск, але ў міліцыю заяўляць не стала. Аднак мужчына пачаў праследаваць яе: тэлефанаваў, запрашаў на сустрэчы. Гэта працягвалася доўгі час. У 2011 годзе бацькі дзяўчыны звярнуліся ў міліцыю. На той момант мужчына ўжо быў звольнены з працы з-за п’янства.

Слуханні крымінальнай справы праходзілі ў закрытым рэжыме.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Масквой дрон заляцеў у кватэру 6

Трамп заявіў пра неадкладнае спыненне перамоваў аб гандлі з Канадай з-за рэкламнага роліка з Рэйганам8

У штучнага інтэлекту гніюць мазгі ад смеццевага кантэнту з інтэрнэту. Зрэшты, у людзей таксама8

Украіна паказала новы марскі дрон, які падарваў Крымскі мост3

Перастаў адкрывацца сайт з імёнамі і адрасамі сілавікоў, задзейнічаных ў рэпрэсіях27

У некаторых раёнах Дзяржынска знікла святло1

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада17

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

Кітайскія нафтавыя кампаніі прыпыняюць закупкі расійскай нафты праз санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць