Грамадства7979

«Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» заклікае прыходзіць 27 ліпеня на Камароўку ў рабочы час

Акцыя па серадах адбудзецца і на гэтым тыдні.

Апублікаваны план удзельнікаў суполкі «Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку» на гэтую сераду. Акцыя адбудзецца. Праўда, не ў зусім звыклы час. Пачатак запланаваны на 13:00.

Мадэратары суполкі заклікаюць людзей прыходзіць на цэнтральныя рынкі сваіх гарадоў. «Прыходзім на рынак, знаходзім закрытыя гандлёвыя кропкі. Спачатку іх будзе нямнога, але некалькі заўсёды можна знайсці. Стаім каля іх, нібыта чакаючы адкрыцця. Праз паўгадзіны акцыя скончаная. Калі ўлады будуць зачыняць рынкі, то збіраемся ля галоўнага ўвахода. У мэтах бяспекі — не хлопаем», — пішуць арганізатары.

«Мы разумеем, што многія ў гэты час знаходзяцца на працы. У выпадку поспеху будзем праводзіць акцыі ў суботы», — лічаць мадэратары суполкі.

Паведамляецца, што арганізатары вядуць перамовы з прадпрымальнікамі, каб яны падтрымалі акцыю. З ініцыятывай прадпрымальніцкага страйку па серадах выступіў нядаўна адзін з лідараў дробных гандляроў Віктар Гарбачоў.

Прыводзіцца таксама спіс рынкаў абласных цэнтраў. Што датычыць раёнаў, то там заклікаюць прыходзіць да найбольшага рэчавага рынку.

Акцыі маўклівых пратэстаў пачаліся 1 чэрвеня. Яны ахапілі не толькі Мінск, але і рэгіёны. На акцыю 22 чэрвеня ў сталіцы выйшла некалькі тысяч чалавек, у абласных цэнтрах было ля тысячы.

Тым не менш, пасля ўжывання ўлады фізічнай сілы супраць дэманстрантаў (арыштаў, збіцця), колькасць удзельнікаў пачала зніжацца. Арганізатары шукалі іншыя варыянты акцый, але выйсці на ранейшы ўзровень больш не атрымлівалася.

У мінулую сераду да Кастрычніцкай плошчы выйшла некалькі соцен чалавек, пры гэтым што Плошча ачэпленай не была.

Дарэчы, 27 ліпеня — гэта Дзень узнаўлення беларускай незалежнасці (1990), але ніякі акцэнт на гэтым рабіцца не будзе.

Каментары79

Цяпер чытаюць

Мінчук чатыры гады трымаў у рабстве пенсіянераў і прымушаў іх прасіць міласціну. Яны ўжо памерлі8

Мінчук чатыры гады трымаў у рабстве пенсіянераў і прымушаў іх прасіць міласціну. Яны ўжо памерлі

Усе навіны →
Усе навіны

Перагаворшчык Пуціна запосціў карцінку ў стылі «Сімпсанаў»: на ёй Украіну падзялілі Расія і Венгрыя7

Макрон назваў Пуціна драпежнікам і людаедам7

«На мове Расіі мы тут не размаўляем». Суддзя чэмпіянату Украіны так аргументавала жоўтую картку за неспартыўныя паводзіны12

Легінсы ўсё? Новае пакаленне апранае шырокія спартыўкі13

У Ніны Багінскай адабралі імянны гадзіннік10

Аўтобусам хутчэй, але пастаяць давядзецца. У сэрвісе продажу квіткоў расказалі пра сітуацыю на межах з ЕС2

«Не магу проста сядзець і нічога не рабіць». Гутарка з самым маладым ваяром палка Каліноўскага13

Як блакуюць званкі ў месенджарах? Ці могуць гэта зрабіць у Беларусі і як тады званіць у Telegram?8

У пункце «Каменны Лог» зноў прапускаюць аўто

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук чатыры гады трымаў у рабстве пенсіянераў і прымушаў іх прасіць міласціну. Яны ўжо памерлі8

Мінчук чатыры гады трымаў у рабстве пенсіянераў і прымушаў іх прасіць міласціну. Яны ўжо памерлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць