Музыка55

Невядомыя ўзламалі акаўнты Чмыра і Вайцюшкевіча ў Facebook

Да сябраў беларускіх выканаўцаў у сацыяльнай сетцы Facebook прыйшлі паведамленні ад імя Філа і Змітра. Cамі музыканты цвердзяць, што нічога такога не пісалі і наогул цяпер не могуць зайсці на свае старонкі. Як высветлілася, яны сталі ахвярамі віруснай атакі.

У апошнія два дні 1067 сябраў лідара гурта Drum Ecstasy Філа Чмыра атрымалі паведамленне ад музыканта па-англійску: «Вітаю! Як маецеся?». Такое ж паведамленне прыйшло да 2 872 сябраў Змітра Вайцюшкевіча. Самі выканаўцы сцвярджаюць, што нічога такога не пісалі. «Мне днямі даслала паведамленне дзяўчына нейкая. Там была спасылка на нейкі відэафайл з прыпіскай "Хочаш пасмяяцца – цісні". І я, як дурань, ціскануў, але нічога не адкрылася. Наступным разам на сваю старонку ў Facebook я ўжо зайсці не здолеў», - распавёў «Тузіну Гітоў» Зміцер Вайцюшкевіч.

Вядомы беларускі дызайнер і блогер Ігар Назаранка кажа, што музыканты сталі ахвярамі віруснай атакі. «Трэба быць вельмі асьцярожным з спасылкамі на фэйсбуке наогул, бо "вірусныя" паведамленні могуць прыходзіць ад знаёмых людзей. Рассылаюць іх альбо спамеры, якія робяць рэкламу праз сацыяльныя сеткі, каб праз твой аккаунт рэкламаваць паслугі свае. Альбо на галаву хворыя».

Каб аднавіць свой акаўнт на Facebook, адмыслоўцы раяць зрабіць новы пароль праз сэрвіс «нагадаць мне пароль» ды ўключаць пры працы антывірус.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Усе навіны →
Усе навіны

Карабах без армян: Трамп заканчвае войны, якія заканчваюцца самі6

У Шклове ёсць хата, уся распісаная малітвамі ВІДЭА3

Калі машыны будуць кантраляваць усё, ці не пачнуць яны ўрэшце кантраляваць і тых, хто пры ўладзе?7

Лукашэнка назваў Нобелеўскую прэмію дыскрэдытаванай і падтрымаў вылучэнне Трампа на яе1

«Я вельмі злы з-за гэтага. Перадай Славакіі». Трамп адказаў Орбану на ягоную скаргу на ўкраінцаў6

З разліковых рахункаў беларусаў будзе цяжэй спісаць грошы без згоды ўладальніка

Тыктокер набраў паўмільёна праглядаў, запосціўшы лухту пра беларускі цукар4

Развітанне з Яраславам Еўдакімавым адбудзецца ў Мінску

«Усё, прыплылі». Беларусы сутыкнуліся з масавымі праблемамі ў выкарыстанні PayPal1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць