Гісторыя1212

Кніга «Месцы памяці ахвяраў камунізму ў Беларусі» з’явілася ў інтэрнэце

Яе падрыхтавалі нямецкія і беларускія гісторыкі для Фонда даследавання камуністычных дыктатур (Германія).

Яе падрыхтавалі нямецкія і беларускія гісторыкі для Фонда даследавання камуністычных дыктатур (Германія).

Кніга «Месцы памяці ахвяраў камунізму ў Беларусі» пад рэдакцыяй Анны Камінскі, кіраўніцы апарата Фонда даследавання дыктатуры Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі, з’явілася ў інтэрнэце.

Яе можна спампаваць бясплатна.
Нямецкамоўная версія ўжо паступіла ў продаж у Германіі.

Сярод аўтараў кнігі — Ірына Кашталян з тэкстам «Беларусь пад уплывам палітычных рэпрэсій савецкага часу (1917–1953 гг.)», Ігар Кузняцоў («У пошуках праўды аб Трасцянцы»), Роні Хайдэнрайх («Памяць пра ахвяр сталінізму ў Беларусі»), Алена Тэмпер («Няма спакою для забітых у Курапатах. Падзеленая памяць у постсавецкай Беларусі»), Фелікс Акерман («Саветызацыя і памяць. Транснацыянальная памяць пра сталінскія рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі») ды іншыя. Кніга багата ілюстраваная фотаздымкамі.

З прадмовы да кнігі «Месцы памяці ахвяраў камунізму ў Беларусі»

«У снежні 2010 года ў Беларусі былі сілай задушаны пратэсты супраць сфальсіфікаваных выбараў. Больш за 700 чалавек было арыштавана, сярод іх — амаль усе апазіцыйныя палітыкі, што прымалі ўдзел у выбарах, выступіўшы супраць аўтарытарнага прэзідэнта Лукашэнкі, які кіруе краінай з 1994 года. Прымяненне сілы ў адносінах да дысідэнтаў падкрэслівае адсутнасць павагі да правоў чалавека і грамадзяніна ў гэтай апошняй дыктатуры Еўропы. Рухнулі надзеі на дэмакратычныя пераўтварэнні ў краіне, на збліжэнне з Еўрапейскім саюзам і яго нормамі ў сферы аховы правоў чалавека і грамадзяніна. У той жа час апошнія падзеі адлюстроўваюць бяссілле Еўрасаюза ў адносінах да дыктатуры, самавольства і злоўжывання ўладай у самым цэнтры Еўропы.

Прадстаўленыя ў гэтай кнізе памятныя знакі, мемарыялы і помнікі, якія нагадваюць пра злачынствы і ахвяры камуністычнай дыктатуры ў Беларусі, маюць актуальнае палітычнае значэнне. Многія з гэтых помнікаў і мемарыялаў прысвечаны масаваму супраціву дзяржаўнай уладзе. Многія неаднаразова разбураліся. Толькі ў рэдкіх выпадках удавалася арыштаваць злачынцаў. Цяжкую гісторыю будаўніцтва гэтых помнікаў і захавання памяці пра ахвяры несправядлівасці і злачынстваў дапаўняе той факт, што Лукашэнка загадаў стварыць копію помніка Феліксу Дзяржынскаму, арыгінал якой стаяў калісьці перад штаб­кватэрай органаў дзяржбяспекі на Лубянцы. Перад помнікам гэтаму злачынцу ў двары МУС Беларусі складаюць прысягу навабранцы для міліцыі і спецслужбаў, абавязваючыся выконваць бесчалавечныя дзеянні, традыцыі прымянення якіх, як здавалася, быў пакладзены канец у эпоху галоснасці і перабудовы.

На гэтым фоне асаблівую вагу набывае матэрыял аб захаванні памяці пра сталінскі рэжым, падрыхтаваны Федэральным фондам па вывучэнні дыктатуры САПГ у супрацоўніцтве са шматлікімі мужнымі партнёрамі з Беларусі».

Каментары12

Цяпер чытаюць

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Усе навіны →
Усе навіны

Былая пракурорка анексаванага Крыма Наталля «Няш-мяш» Паклонская стала Радведай14

Колькасць працоўных мігрантаў вырасла ў Беларусі ў паўтара раза. Расце і злачыннасць сярод замежнікаў9

«Аднавілі грамадскі парадак, не саступіўшы патрабаванням новых выбараў». Што піша Грокіпедыя пра пратэсты, Лукашэнку, мову і як дзеліць спадчыну ВКЛ12

Мінск рыхтуе маштабную перабудову Чыжоўкі цягам дзесяці гадоў5

Гульцы мінскага «Дынама» выратавалі і прытулілі кацяня3

У фавелах Рыа-дэ-Жанэйра адбываецца ваенізаваная паліцэйская аперацыя. Вядома пра 64 загінулых3

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м25

Жанчыны з пакалення Z і міленіялаў пераварочваюць сусветны рынак мастацтва2

Беларус пагарэў на вырошчванні канопляў у Шры-Ланцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць