Меркаванні

Прызнаць за Акудовічам права на не-існаваньне

Шаноўны браце Пётра Рудкоўскі, захацеў падзяліцца думкамі наконт вашага артыкулу (№6, 10 лютага). «Бог хацеў, каб мы насьледавалі Ягонае прыніжэньне, а не імкнуліся да сьвецкага панаваньня і здабыцьця палітычнага ўплыву». Гэта праўда. Але ён не захацеў, каб зь Бібліі быў выкрасьлены Стары Запавет, як настойваў калісь Маркіён. Гэта значыць, што Бог руйнуе Бабілёнскія вежы, калі яны дасягаюць крытычных памераў, але ня супраць, каб мы будавалі сабе ўтульныя дамы, адпаведныя нашаму маштабу. У тым ліку і дамы-дзяржавы (што ўжо аўтаматычна азначае пэўны палітычны ўплыў). Як ветразевы карабель, каб рухацца супраць ветру, мусіць увесь час мяняць галсы, так і ў гісторыі Хрысьціянства даводзіцца час ад часу гэта рабіць. Бываюць часы, калі даводзіцца вяртацца да строгіх і акрэсьленых кніг Закону: Зыход, Другазаконьне, Царствы...

Шаноўны браце Пётра Рудкоўскі, захацеў падзяліцца думкамі наконт вашага артыкулу (№6, 10 лютага).

«Бог хацеў, каб мы насьледавалі Ягонае прыніжэньне, а не імкнуліся да сьвецкага панаваньня і здабыцьця палітычнага ўплыву». Гэта праўда. Але ён не захацеў, каб зь Бібліі быў выкрасьлены Стары Запавет, як настойваў калісь Маркіён. Гэта значыць, што Бог руйнуе Бабілёнскія вежы, калі яны дасягаюць крытычных памераў, але ня супраць, каб мы будавалі сабе ўтульныя дамы, адпаведныя нашаму маштабу. У тым ліку і дамы-дзяржавы (што ўжо аўтаматычна азначае пэўны палітычны ўплыў). Як ветразевы карабель, каб рухацца супраць ветру, мусіць увесь час мяняць галсы, так і ў гісторыі Хрысьціянства даводзіцца час ад часу гэта рабіць. Бываюць часы, калі даводзіцца вяртацца да строгіх і акрэсьленых кніг Закону: Зыход, Другазаконьне, Царствы...

Ці вы ўпэўненыя, што вы не падмяняеце Божае слова? «слова» пабуджае любіць ІНШЫХ у імя праўды...» Хрыстос заклікаў любіць БЛІЖНІХ. Гэта значыць: ён прызнаваў герархію нашых пачуцьцяў. Найперш мы абавязаныя любіць сваю сям’ю, сяброў, затым мясцовую супольнасьць, дзяржаву, эўрапейскую (юдэя)хрысьціянскую цывілізацыю. Адсюль прыватная ўласнасьць (вінаграднік Навуфэя, напрыклад). Адсюль «спрэс мяжы, спрэс платы». Гэта як канцэнтрычныя колы вакол любой асобы грэшнага чалавека. Спадзяюся, Вы не падазраяцё Бога ў тым, што ён ставіць нам нерэальныя задачы?

У той час, калі спустошаны Альбэрт Швэйцар выправіўся ў Габон, на ягонай радзіме, у Нямеччыне, разгортваліся ўсім сумна вядомыя працэсы. Дзе насамрэч абавязак прадпісваў быць Швэйцару, за якіх бліжніх змагацца? Габон ня шмат паправіўся і да нашых дзён, а вось ці не сапсавалася Нямеччына?

Размытасьць адказнасьці, адсутнасьць канкрэтных абавязкаў; пустое прыгожаслоўе — ці не закладзена гэта, прынамсі ў патэнцыяле, у Вашай пазыцыі ? Cпадзяюся, вы не абвергнеце гэта «з парогу», а здолееце паразважаць і памаліцца, калі сапраўды — «слова — гэта адначасова неспакойная, імпэтная і энэргічная істота, здольная адкрываць у чалавеку ўсё новыя і новыя глыбіні...».

Адна з патэнцыйных магчымасьцяў: прызнаць за Акудовічам права на не-існаваньне, якое ён дэкляруе (невядома як, шчыра або крывадушна, але паліцэйскае дасьледаваньне ягонай сувэрэннай душы ня ёсьць нашым правам і тым больш абавязкам. Каталіцкі Касьцёл прызнае свабоду волі). На такім праве на не-існаваньне прынцыпова настойвае будызм, і як вы плянуеце выбрацца з тупіка, у які самі сябе, магчыма, заганяеце? Што-небудзь адно: або талераваць будызм, або ратаваць будыстаў зь нябыту нірваны. Але адначасова і тое, і другое — немагчыма! Калі ж Акудовіч захоча выратавацца (бо Хрыстос сапраўды сказаў: «не хачу сьмерці грэшніка, але каб навярнуўся і жыў»), дык наш абавязак — яму ўсяляк дапамагчы. Але хай сам задэкляруе такое жаданьне. Ягоная сувэрэнная воля.

Ёсьць розныя разнастайнасьці пыхі. Адна зь іх — гэта пыха перасягнуць сваёй міласэрнасьцю Самога Хрыста. Ці ня супраць такой спакусы і пакліканы служыць проціядзьдзем Стары Запавет?

Каментары

Цяпер чытаюць

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»16

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць