Грамадства33

Алесь Кіркевіч: у калоніі мне прапаноўвалі з’ехаць за мяжу

Ужо былы палітвязень расказаў аб прапанове эміграваць, пра сукамернікаў і паэзію за кратамі.

Ужо былы палітвязень расказаў аб прапанове эміграваць, пра сукамернікаў і паэзію за кратамі.

«НН»: Алесь, што вы напісалі ў прашэнні аб памілаванні?

АК: Мне далі гатовы тэкст. У ім — прызнаю віну і просьба аб памілаванні прэзідэнту. Калі б нават была свабодная форма... для мяне гэта толькі кавалак паперы, які дастаўся цаной свабоды.

«НН»: Не шкадуеце, што першы раз адмовіліся пісаць прашэнне, і не выйшлі 11 жніўня?

АК: Не шкадую.

Мне пасля першага прашэння прапаноўвалі з’ехаць за мяжу нават…

Прынцыповай розніцы ў тым, каб выйсці цяпер альбо на паўмесяца раней няма.

«НН»: А хто прапаноўваў з’ехаць за мяжу?

АК: КДБ. Гэта была прапанова напісаць прашэнне аб палітычным прытулку ў адну з краін. Але пасля прапанову адклікалі. Гэта было дзесьці пасля 11 жніўня.

«НН»: Як да вас ставіліся сукамернікі ў калоніі?

АК: У асноўным пазітыўна. Знаходзіліся людзі, гатовыя заўжды дапамагчы мне. Большасць вязняў настроена апазіцыйна да ўладаў. Шмат людзей там выпісвае незалежную прэсу. «Ружовыя акуляры» ад БТ на іх ніхто не насуне ўжо.

«НН»: Вы пастаянна з-за кратаў дасылалі ў Рэдакцыю вершы. Як удавалася ў такім непаэтычным месцы думаць пра літаратуру?

АК: Ёсць выраз: калі табе нехта скажа, што ён — філосаф, спытай яго, дзе ён сядзеў; калі нехта скажа, што ён — паэт, спытай, дзе ён ваяваў. Паэзія прыходзіць у нейкім памежным стане, які бывае за кратамі. У няволі шмат момантаў, калі перажываеш…

Момантаў, каб прыйшла муза, у калоніі шмат. Я б сказаў, што гэта надта паэтычнае месца.

«НН»: Уначы вы прыехалі ў Мінск, дзе наведалі пл. Незалежнасці. Якія пачуцці захлынулі?

АК: Цяжка сказаць. Адчуванне пустэчы з аднаго боку, а з другога — успаміны пра горад, якога даўно не бачыў, настальгія… Балюча было: успаміны ўдарылі ў душу.

«НН»: Пасля вяселля ў вас не было мядовага месяца. Не думалі яшчэ пра нейкае шлюбнае падарожжа?

АК: Шлюбнае пажарожжа ў нейкай ступені будзе. Я маю доўг перад жонкай і маці. І хачу цяпер ім прысвяціць пэўны час.

Алесь Кіркевіч: з турмы на волю

Каментары3

Цяпер чытаюць

Абрынуліся руіны папулярнай у турыстаў сядзібы. Раней чыноўнікі адмовіліся яе выратоўваць — прычына можа здзівіць1

Абрынуліся руіны папулярнай у турыстаў сядзібы. Раней чыноўнікі адмовіліся яе выратоўваць — прычына можа здзівіць

Усе навіны →
Усе навіны

«У жыцці кожнага чалавека ёсць учынкі, што не дадаюць яму гонару». Стрыжак пракаментаваў абвінавачанне ў рассыланні дыкпікаў35

Некалькі актывістак абвінавацілі Стрыжака: высылаў ім дыкпікі55

У Брэсце і Белаазёрску скардзяцца на шкодныя пахі і магчымыя выкіды з прадпрыемстваў1

Колькі цяпер каштуе кава — молатая, у зярнятах і распушчальная? Некаторыя цэны здзіўляюць17

У лесе пад Рэчыцай заўважылі дзікабраза ВІДЭА1

У Жодзіне бацьку самому давялося дапамагаць дзіцяці пасля адмовы дактароў9

Беларускі стэндапер выступіў у акупаваным Марыупалі. Кажа, у гэтым няма палітыкі: Я толькі раблю сваю працу — як доктар12

Спявачка Каця IOWA апранулася па матывах карціны Шагала «Прагулка» ФОТА4

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Абрынуліся руіны папулярнай у турыстаў сядзібы. Раней чыноўнікі адмовіліся яе выратоўваць — прычына можа здзівіць1

Абрынуліся руіны папулярнай у турыстаў сядзібы. Раней чыноўнікі адмовіліся яе выратоўваць — прычына можа здзівіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць