Улада1111

Савет Рэспублікі ўхваліў папраўкі ў закон аб масавых мерапрыемствах

Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу 21 кастрычніка ўхваліў папраўкі ў закон аб масавых мерапрыемствах. Законапраект быў прыняты Палатай прадстаўнікоў 3 кастрычніка, у першы ж дзень работы асенняй сесіі, прычым на закрытым пасяджэнні і адразу ў двух чытаннях. У адрозненне ад ніжняй палаты Савет Рэспублікі абмяркоўваў яго ў адкрытым фармаце.

Прадстаўляў законапраект міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў. Дакумент істотна робіць больш жорсткімі правілы правядзення масавых мерапрыемстваў. Так,

арганізацыя любога збору грамадзян павінна быць санкцыянаваная ўладамі — гэта датычыцца і флэшмобаў, і збору грамадзян, арганізаванага з выкарыстаннем інтэрнэту.

У адпаведнасці з дакументам людзі, якія адмовіліся прайсці надгляд пры ўваходзе на масавае мерапрыемства, на яго не дапускаюцца. Забаронена таксама ўдзел у масавым мерапрыемстве асоб у стане алкагольнага і наркатычнага ап’янення.

Да атрымання дазволу на правядзенне масавага мерапрыемства яго арганізатары не мае права аб’яўляць, у тым ліку ў інтэрнэце, пра дату, час і месца яго правядзення.

Акрамя таго, арганізатарамі не могуць быць асобы,

якія дапусцілі парушэнне парадку правядзення такога мерапрыемства на працягу года з моманту накладання адміністрацыйнага спагнання.

«Папраўкі накіраваны на гарантаванне бяспекі не асобнай групы людзей, а ўсяго грамадства», — падкрэсліў Куляшоў. Ён таксама сцвярджае, што пры распрацоўцы законапраекта вывучалася аналагічнае міжнароднае заканадаўства, і беларускі закон «найбольш дэмакратычны у параўнанні з дзеючымі ў развітых дэмакратычных краінах».

Так як у Беларусі, правядзенне масавых мерапрыемстваў нідзе не рэгламентавана, дадаў кіраўнік МУС.

Пасля прадстаўлення законапраекта спікер верхняй палаты Анатоль Рубінаў прапанаваў абмеркаваць пытанне: ці з’яўляюцца прапанаваныя папраўкі неканстытуцыйнымі, як гэта сцвярджаюць прадстаўнікі праваабарончых арганізацый, якія перадалі напярэдадні зварот у Савет Рэспублікі. Пры гэтым

Рубінаў пералічыў 15 праваабарончых арганізацый, якія падпісалі зварот, і выказаў здзіўленне: «Як у нас няма дэмакратыі, калі столькі праваабарончых арганізацый?».

У ходзе абмеркавання парламентарыі прыйшлі да высновы аб адпаведнасці Канстытуцыі паправак у закон аб масавых мерапрыемствах.

Абмеркаванне і ўхваленне Саветам Рэспублікі законапраекта, які рэзка крытыкуюць беларускія і міжнародныя праваабаронцы, заняло паўгадзіны.

Для ўступлення ў сілу закон павінен быць падпісаны Лукашэнкам.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі7

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Асаблівы падарунак» Трампа Лукашэнку аказаўся мерчам з крамы Белага дома20

Літва санкцый з Беларусі не здыме, пакуль не будуць ліквідаваныя прычыны6

ФБР апублікавала відэазапіс уцёкаў меркаванага забойцы Чарлі Кірка8

Былы палітвязень Павел Вінаградаў: Я малады, здаровы і поўны сіл, адзінае, што непакоіць — зубы і вочы5

«Разгледзець засаду». Веласіпедысты і кіроўцы пра патрабаванне спешвацца на пераходзе22

Так выглядае таймлайн Статкевіча, зафіксаваны камерай перахода Каменны Лог ВІДЭА3

Вызвалены журналіст Павел Мажэйка: Мы ўсе ў калоніі бачылі допіс Трампа4

«Запомні: 2027-мы» — Ала Пугачова прадказвае перамены8

«Праверылі пашпарты і не пусцілі». Што расказалі пасажыры аўтобуса, які не паспеў заехаць у Польшчу8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі7

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць