Навука і тэхналогіі33

Нервовыя клеткі не толькі аднаўляюцца, але і перасаджваюцца

Перасадка нервовых клетак дапамагае аднавіць нармальныя функцыі мозгу, высветлілі амерыканскія нейрафізіёлагі падчас доследаў над хімерычным мозгам мышэй-мутантаў.

Аб чарговым прарыве ў галіне кіраванага нейрагенеза паведамляе Science.

Групе, якая аб’яднала даследчыкаў з Гарвардскага ўніверсітэта, Цэнтральнага шпіталя Масачусэтса і Гарвардскай медыцынскай школы (Бостан, ЗША), удалося трансплантаваць эмбрыянальныя нервовыя клеткі дарослым мышам, неўспрымальным да лептыну — гармону, што рэгулюе абмен рэчываў і вагу цела. Трансплантаваныя клеткі аднавілі нармальныя функцыі гіпаталамуса — аддзела мозгу, які рэгулюе функцыі эндакрыннай сістэмы, у выніку чаго жывёлы, асуджаныя на хранічнае атлусценне, пераставалі набіраць лішнюю вагу.

Магчыма, што ў будучыні з дапамогай перасаджаных нейронаў удасца лячыць эпілепсію, хвароба Паркінсона, аутызм, спіннамазгавыя траўмы і генетычныя захворванні нервовай сістэмы, якія не паддаюцца лячэнню іншымі метадамі.

«Да гэтага было вядома, што перасаджаныя клеткі могуць паўнавартасна прыжывацца толькі ў двух аддзелах мозгу — нюхальнай цыбуліне і зубчастай звіліне гіпакампа. Нам жа ўдалося метадам перасадкі клетак аднавіць сістэмныя функцыі гіпаталамуса — аддзела мозгу, у якім не адбываецца натуральная рэгенерацыя нейронаў», — тлумачыць значэнне эксперыментаў, вынікі якіх публікуе Science, прафесар Джэфры Макліс, загадчык лабараторыі Гарвардскага ўніверсітэта.

Вынікі, атрыманыя ў лабараторыі Макліса, пашыраюць наменклатуру «мазгавых дэпартаментаў», у якіх можа адбывацца рэгенерацыя нервовых клетак, або нейрагенез — з’ява, якая доўгі час адмаўлялася як большай часткай навуковай супольнасці, так і абывацелямі -- лічыцца ж, што «нервовыя клеткі не аднаўляюцца» .

Адкрыццё нейрагенеза ў гіпакампе — аддзеле мозгу, які адказвае за транфармацыю кароткачасовых успамінаў у доўгачасовыя, — грунтоўна карэктуе ўяўленне аб дарослым мозгу як статычнай сістэме, што адаптуецца выключна за кошт перабудовы сувязяў паміж нейронамі, колькасць якіх у мозгу дарослага арганізма застаецца нязменнай. Аднак за апошнія некалькі гадоў пачало паступаць усё больш дадзеных, што нейрагенез адбываецца не толькі ў «мабільным» гіпакампе, што выконвае, у прыватнасці, функцыю прасторавай памяці, але і ў больш «стабільным» гіпаталамусе, які адказвае за базавыя функцыі абмену.

Прафесар Макліс быў адным з першых, хто здолеў абвергнуць догму статычнага мозгу, яшчэ ў 2000-м годзе паспяхова перасадзіўшы эмбрыянальныя нейроны ў кару галаўнога мозгу дарослай мышы. Нягледзячы на тое, што нейроны прыжыліся, заставалася незразумелым, ці здольныя новыя клеткі выконваць тыя ж функцыі, што і старыя, гэта значыць усталёўваць новыя сінаптычныя сувязі, удзельнічаючы ў пастаяннай адаптыўнай перабудове нейронавых сетак, якая суправаджаецца ўтварэннем новых сувязяў паміж нервовымі клеткамі — сінапсаў.

З дапамогай мікраскопа звышвысокага разрознення з ультрагукавым пазіцыянаваннем навукоўцы здолелі з вялікай дакладнасцю перасадзіць пазначаныя нервовыя клеткі, узятыя са здаровага эмбрыёна, у дэфектны гіпаталамус дарослай мышы, нейроны якога былі неўспрымальныя да лептыну.

Перасаджаныя клеткі, не толькі добра прыжыліся,
але і паспяхова дыферэнцыяваліся ў чатыры групы нейронаў, адчувальных да гэтага гармону, а дарослыя мышы з перасаджанымі нервовымі клеткамі сталі ў выніку важыць на 30% менш, чым жывёлы ў кантрольнай групе — мышы з такім жа дэфектам метабалізму, і мышы, чый метабалізм карэктаваўся іншымі метадамі (хімічнымі і гарманальнымі).

Больш дэталёвае даследаванне «хімерычнага гіпаталамуса» з дапамогай электроннага мікраскопа, малекулярнага аналізу і спецыяльнага метаду, які дазваляе фіксаваць электрычны патэнцыял груп нейронаў аж да асобных клетак, паказаў, што перасаджаныя здаровыя нейроны цалкам інтэграваліся ў нейрасетку мышы-мутанта, усталяваўшы з гаспадарскімі клеткамі нармальныя сінаптычныя сувязі, такім чынам кампенсаваўшы дэфект, што не дазваляў ім нармальна рэагаваць на гармон.

«На самай справе эмбрыянальныя нейроны неабавязкова ўбудоўваць у нейратканку рэцыпіента з ювелірнай дакладнасцю, — кажуць даследчыкі. — Нейроны, проста апынуўшыся ў „родным“ асяроддзі, пачынаюць выконваць функцыю антэн, імгненна рэагуючы на гармон і аднаўлялючы праходжанне сігналу. Гэта дазваляе з аптымізмам глядзець на будучыню кантраляванага нейрагенеза ў тэрапіі іншых захворванняў, звязаных з парушэннямі мазгавых функцый, у тым ліку псіхічнымі».

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву

Усе навіны →
Усе навіны

«Напоўніцу насыціў сваю сентыментальнасць». Гурневіч пра фільм з Джыліян Андэрсан, зняты па скандальнай гісторыі

Слуп, падобны да смерчу, бачылі пад Мазыром

Беларуска праз два гады дабілася кампенсацыі ад Wizz Air за затрымку рэйса

Аліеў параіў Украіне не згаджацца на акупацыю. Z-каналы заклікаюць рыхтавацца да вайны з Азербайджанам24

У пасажырскага Boeing 767 падчас палёту ў ЗША загарэўся рухавік1

Як на Добрушскім заводзе распісваюць фарфор5

Распрацоўшчыка камп’ютарных гульняў асудзілі на два гады калоніі за каментары3

Паста з тунцом1

Прапагандысцкі тэлеграм-канал згадаў, як памерлы прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі аддана працаваў на іх12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць