Грамадства77

Актывісткі Femen пабаяліся ехаць у Беларусь

Яны падтрымаюць беларусаў голымі грудзьмі ў родным Кіеве.

Раней экс-старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч заявіў, што актывісткі FEMEN 19 снежня хочуць правесці «голую» акцыю пратэсту ў Беларусі. Аб такім намеры дзяўчыны распавялі Шушкевічу пасля яго прэс-канферэнцыі ў Кіеве 12 снежня.

Сам жа Шушкевіч прызнаўся, што гэтая ідэя дзяўчат яго ўразіла, і ён усяляк адгаворваў іх ад гэтай задумы.

«Я ім сказаў, што я бачыў, як у нас такіх маладых і прыгожых збівалі і калечылі, і таму — мой абавязак іх папярэдзіць…» — распавёў Станіслаў Шушкевіч.

Ён таксама адзначыў, што калі дзяўчыны ўсё ж вырашацца прыехаць у Мінск, то сам прыйдзе на іх акцыю, каб маральна падтрымаць актывістак.

Аднак самі «феменкі» аспрэчылі інфармацыю аб сваім намеры ехаць у Беларусь. Як распавяла Naviny.by лідар руху Ганна Гуцол,

на сустрэчы з Шушкевічам дзяўчыны проста распытвалі яго аб сітуацыі ў Беларусі.

«Нехта з дзяўчат сказаў, што было б нядрэнна, калі б мы паехалі ў Менск. Але на самай справе мы гэтага не плануем і вельмі засмучаныя, што навіна так разышлася», — адзначыла Ганна Гуцол.

«Мы не едзем, бо баімся за жыццё, свабоду і здароўе нашых актывістак», — дадала яна.

Па словах Ганны Гуцол, 19 снежня, у гадавіну прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і разгону Плошчы, FEMEN выступяць у падтрымку свабоды беларускага народа, але ў Кіеве.

Актывісткі хочуць правесці акцыю каля беларускай амбасады, але, як адзначыла лідар руху, тэрыторыю каля амбасады «любяць застаіць машынамі», таму, магчыма, дзяўчаты будуць пратэставаць на Майдане Незалежнасці.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай13

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Усе навіны →
Усе навіны

Бельгія заблакавала наданне Украіне €140 мільярдаў рэпарацыйнага крэдыту за кошт актываў РФ7

Пад Масквой дрон заляцеў у кватэру 6

Трамп заявіў пра неадкладнае спыненне перамоваў аб гандлі з Канадай з-за рэкламнага роліка з Рэйганам8

У штучнага інтэлекту гніюць мазгі ад смеццевага кантэнту з інтэрнэту. Зрэшты, у людзей таксама8

Украіна паказала новы марскі дрон, які падарваў Крымскі мост3

Перастаў адкрывацца сайт з імёнамі і адрасамі сілавікоў, задзейнічаных ў рэпрэсіях28

У некаторых раёнах Дзяржынска знікла святло1

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада17

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай13

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць