Меркаванні1010

«У цкаванні Саннікава і Дашкевіча ўлады перайшлі ўсе магчымыя маральныя межы»

Пішуць праваабаронцы-вясноўцы.

Сюжэт тэлеканала «Беларусь-1»пра былога кандыдата Андрэя Саннікава і лідара моладзевай арганізацыі «Малады Фронт» Змітра Дашкевіча выклікаў абурэнне праваабаронцаў. Яны лічаць, што дэманстрацыя падобнага кшталту відэаматэрыялаў на дзяржаўным тэлеканале ў чарговы раз падкрэсліла палітычную матывацыю іх пераследу.

«Прадэманстраваны сюжэт з’яўляецца аднім са звёнаў ланцуга правакацый, — пішуць яны, — галоўнай задачай якіх з’яўляецца аказанне маральнага ціску, дыскрэдытацыя, стварэнне рэальных пагрозаў для іх жыццю і здароўю падчас знаходжання ў месцах пазбаўлення волі».

На думку аўтараў заявы, у кампаніі па цкаванні А.Саннікава, З. Дашкевіча, членаў іх сем’яў «улады Беларусі гатовы перайсці ўсе магчымыя маральныя межы».

«Дэманстрацыя падобнага відэаматэрыялу сведчыць аб поўнай прафесійнай і чалавечай дэградацыі кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі, непасрэднага кіраўніка тэлеканалу „Беларусь-1“ і асобаў, якія рыхтавалі сюжэт да эфіру».

«Беларускія ўлады, МУС, адміністрацыя папраўчых установаў, у якіх знаходзяцца А. Саннікаў і З. Дашкевіч, нясуць непасрэдную і поўную адказнасць за далейшы лёс, жыццё і здароўе асуджаных вязняў», — гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце Spring96.org.

Каментары10

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Усе навіны →
Усе навіны

У некаторых раёнах Дзяржынска знікла святло1

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада17

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

Кітайскія нафтавыя кампаніі прыпыняюць закупкі расійскай нафты праз санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»4

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту30

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках17

«Гэта жах». Кіраўнік Століна выказаўся пра раённую бальніцу, але схамянуўся і ўсё выдаліў5

Пад Стоўбцамі збіраліся знесці чарговую шляхецкую сядзібу. Апомніліся, толькі калі мясцовыя жыхары паднялі шум4

Колькасць бюджэтных месцаў на магістратуры будзе вызначаць дзяржава1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць