Навука і тэхналогіі33

У Беларусі створаны банк ДНК спартоўцаў нацыянальных каманд па 12 відах спорту

Генетыкі ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы да алімпіяды ў Лондане-2012.

У Беларусі створаны банк ДНК спартоўцаў нацыянальных каманд, паведаміў дырэктар Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Кільчэўскі 27 снежня на прэзентацыі Рэспубліканскага цэнтра геномных біятэхналогій у Мінску.

Паводле яго словаў, банк ДНК створаны па 12 відах спорту: хакей, мастацкая гімнастыка, плаванне, барацьба, баскетбол, канькабежны спорт, лыжныя гонкі, лёгкая атлетыка, батут, акадэмічнае веславанне, фрыстайл, тэніс.

Усяго было пратэставана каля 450 спартсменаў. Іх ДНК-пашпартызацыя праводзілася па комплексу 20 генаў, якія аказваюць істотны ўплыў на стан апорна-рухальнага апарата, цягавітасць, хуткасць, сілу, адаптацыю да гіпаксіі, здольнасць да аднаўлення пасля фізічных нагрузак.

Як адзначыў Кільчэўскі, вынікі тэставання даюць магчымасць арганізаваць падрыхтоўку спартсменаў з улікам іх індывідуальных асаблівасцяў.

Гэта, у сваю чаргу, дасць магчымасць дасягнуць высокіх спартыўных вынікаў, захаваўшы здароўе спартсменаў, а таксама павысіць эфектыўнасць расходавання дзяржаўных сродкаў, выдзеленых на развіццё фізкультуры і спорту,
лічыць спецыяліст.

Ён адзначыў, што навукоўцы-генетыкі працавалі з алімпійскай зборнай камандай Беларусі па біятлоне пры падрыхтоўцы да алімпіяды ў Ванкуверы 2010 года. Генетыкі таксама ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы спартсменаў да алімпіяды ў Лондане 2012 года.

"Я лічу, што гэта адзін з самых цікавых для нас напрамкаў, паколькі спорт -- гэта вялікая палітыка. Беларусь мае вялікія амбіцыі ў спорце", - заявіў Кільчэўскі

Каментары3

Цяпер чытаюць

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні2

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбная каралева Беларусі Няронская стане рэстаратарам. А маладога зяця Лукашэнкі зрабіла сваім дырэктарам3

Камандзірам важнай брыгады УСУ стаў 26-гадовы: што вядома пра Героя Украіны Максіма Данільчука6

Мінздароўя: Новы падвід каранавіруса «стратус» актыўна займае нішу ў Беларусі

Марына Адамовіч расказала пра сваю размову са Статкевічам на мяжы

У Мінску занепакоіліся адтокам дактароў з паліклінік і бальніц7

Каровы як зебры і яшчаркі, якія любяць піцу — у Гарвардзе ўручылі шнобелеўскія прэміі4

Лукашэнка ўгледзеў недахопы ў добраўпарадкаванні Жыровічаў3

Менеджара банка з Наваполацка асудзілі — імаверна, за Гаюн

Чэшскі дыпламат абвешчаны персонай нон грата і павінен пакінуць Беларусь

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні2

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць