Грамадства

З Яўгенам Васьковічам сустрэлася маці

18 студзеня асуджаны актывіст незарэгістраванай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Яўген Васьковіч сустрэўся ў магілёўскай папраўчай установе «Турма № 4» з маці. Паводле Рушанні Іванаўны, спатканне доўжылася больш за гадзіну. Яно першае за час сынавага зняволення.

«Трымаецца ён малайцом. Я чакала горшага. Пераказваў усім на волі вялізныя вітанні, віншаваў з прамінулымі святамі, дзякаваў за допісы і дапамогу. У камеры іх трое. Як я зразумела, і тэлевізар там ёсць, і кнігі чытаюць, газеты атрымліваюць. Навіны ён ведае. Ад 10 снежня да 24-га сядзеў у ШІЗА, потым, не выходзячы, яшчэ дзесяць сутак далі. 6 студзеня ізноў туды трапіў і ў панядзелак толькі выйшаў. Іх злуе, што ён усё робіць з усмешкай. Пад вачыма ў яго чорныя кругі. Казаў:

«Матуля, не перажывай — вам там горш, чым мне тут»,
— паведаміла пра спатканне Рушання Іванаўна.

***

Яўгена Васьковіча затрымалі летась 17 студзеня і асудзілі на дзесяць сутак арышту нібыта за дробнае хуліганства. 16 студзеня ён удзельнічаў у Магілёве ў акцыі салідарнасці з палітвязнямі. Калі ж ён адбыў адміністрацыйны арышт, яго пакінулі ў няволі, а пазней выставілі абвінавачванне паводле артыкула «Злоснае хуліганства».

У траўні 2011 года Яўгена Васьковіча і двух прыхільнікаў ідэяў анархізму, Арцёма Пракапенку і Паўла Сырамалотава, Бабруйскі суд прызнаў вінаватымі ў злосным хуліганстве і ў наўмысным нанясенні шкоды ў асабліва буйных памерах. Усім тром прысудзілі па сем гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму за напад на будынак бабруйскага КДБ. Следства выявіла, што ў ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 года хлопцы кінулі ў будынак бабруйскага КДБ дзве бутэлькі з «кактэйлем Молатава».

Васьковіч прызнаў факт нападу, але не пакаяўся.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі7

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Тайландзе знік беларускі мастак6

«Будучыня Беларусі вырашаецца тут». Былы палітзняволены расказаў, чаму пасля вызвалення прынцыпова вырашыў заставацца ў краіне36

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»14

На выпрабаваннях пад Масквой заўважылі новы цягнік для мінскага метро. Ён падобны да звычайнай электрычкі2

Уладзімір Мацкевіч: Найгоршае, што са мной адбылося ў турме, — тое, што забралі мае сшыткі2

«Аднаўляйце сям'ю». Расійскі апазіцыянер прыйшоў з парадамі да Ціханоўскай — у інтэрнэце яго асадзілі56

Актывы збанкрутаванай «Белрыбы» перайшлі да фірмы, блізкай да сям'і Лукашэнкі3

Канал «Настоящее время. Беларусь» спыняе існаванне9

У Гродне падлетак пабіў слоікам з-пад шакаладнай пасты лабавое шкло ў машыне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі7

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць