Усяго патроху1010

Палякі цалкам аплацяць кошты раддома для беларускі, што нарадзіла на мяжы

Хлопчык пасля нараджэння важыў 1800 грамаў, яму былі патрэбныя інкубатар і лекі.

Іх знаходжанне ў бальніцы аплаціць спонсар — кампанія «Снежка».

Як запэўніваюць у кіраўніцтве бальніцы, усе астатнія грошы будуць вернутыя ахвярадаўцам.

— Мы не можам пакінуць сабе гэтыя грошы. Усе плацяжы будуць вернутыя на рахункі, з якіх былі нам пералічаныя. Аддамо ўсё, — кажа Уршуля Лапіньска, дырэктар беластоцкай бальніцы.

Менавіта ў гэтую ўстанову трапіла беларуска, якая нарадзіла сына за 13 км ад беларускай мяжы. Бацька дзіцяці спыніў машыну і прыняў роды. Адзін з памежнікаў дапамог яму: аказалася, што ён прайшоў падрыхтоўку ў якасці фельчара. Хлопчык пасля нараджэння ён важыў 1800 г., яму былі патрэбныя інкубатар і лекі.

Жанчына не мела страхоўкі або карты паляка, таму бальніца выставіла ёй рахунак. Першапачаткова яны павінныя былі заплаціць 28 тысяч злотых (каля 9 тыс. даляраў). У беларусаў такіх грошай не было, і яны звярнуліся ў СМІ. Як растлумачыў Здзіслаў Галашэўскі, намеснік дырэктара бальніцы, выдаткі былі такія высокія, таму што лячэнне неданошаных немаўлятаў надзвычай дарагое. У выніку сума па рахунку ўсё ж была зменшаная да 11 350 злотых. Падкарпацкая фабрыка лакаў і фарбаў «Снежка» згадзілася пакрыць выдаткі.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў9

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома12

У Беларусі паставілі першы аўтамат са шкарпэткамі1

Па кнізе беларускі, якая стала бестселерам у нас і ў Расіі, здымуць фільм8

Нямецкі генерал: Расія магла б пачаць невялікую атаку супраць NATO ўжо заўтра4

Расіяне не змогуць атрымліваць шэнгенскія мультывізы11

Памерла вядомая беларуская мастацтвазнаўца Мая Яніцкая3

На базу, дзе стаіць самалёт Трампа, даставілі падазроны пакет з белым парашком. Некалькі чалавек захварэлі5

Палітычныя кулуары, адносіны з былымі і сённяшнімі — Наста Рагатко напісала дэбютную кнігу. І знялася для вокладкі аголенай34

У расійскім Іл-76, які збілі ў Судане, быў беларус

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў9

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць