Грамадства11

Невядомы пагражаў адвакату Казуліна

Інцыдэнт адбыўся ў пераходзе менскага мэтро перад тым, як Рынкевіч меў ад’ехаць на спатканьне з кліентам.

Ігару Рынкевічу, адвакату зьняволенага лідэра Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі «Грамада» Аляксандра Казуліна, 28 лютага пагражаў невядомы чалавек.

Інцыдэнт адбыўся ў пераходзе менскага мэтро перад тым, як Рынкевіч меў ад’ехаць на спатканьне з кліентам. Рынкевіч ішоў на сустрэчу з братам Казуліна, Уладзімерам.

«Мяне дагнаў чалавек прыкладна 30 гадоў, — расказаў Рынкевіч, — у спартыўным адзеньні і вязанай шапачцы на вачах. Гэты чалавек сказаў: «Адвакат, сёньня ты да свайго казла не даедзеш». Пасьля гэтага малады чалавек зьнік у пераходзе. Я выйшаў да машыны, пакінуў там партфэль з дакумэнтамі, і мы з Уладзімерам Казуліным паспрабавалі адшукаць гэтага чалавека. Аднак гэта ў нас не атрымалася. Кантралёр станцыі метро дазволіла мне прайсьці на плятформу, але цягнік са станцыі мэтро ўжо адпраўляўся. Тым ня менш кантралёр паведаміла нам, што падобныя па апісаньні людзі праходзілі на станцыю з прад’яўленьнем службовых пасьведчаньняў супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў.

Рынкевіч заявіў аб інцыдэнце міліцыі, якая дзяжурыла ў мэтро:»Гэтую пагрозу я ўспрыняў рэальна, — адзначыў Рынкевіч, — бо нам трэба было яшчэ ехаць 300 кілямэтраў. Таксама я выказаў згоду пасьля прыезду ад свайго падабароннага напісаць больш разгорнутае тлумачэньне па факце пагрозаў».

У Рынкевіча няма думкі, каму б залежала на гэткіх пагрозах яму. «Каму можа быць выгадна, — дадаў ён, — каб адвакат не даехаў да свайго падабароннага? Або крымінальным структурам, або тым, хто з гэтымі структурамі змагаецца. Сёньня на спатканьні з Казуліным я высьветлю, ці мае ён якія‑небудзь канфлікты з астатнімі зьняволенымі. Тады кола тых, каму гэта можа быць выгадна, звузіцца.»

Фота з сайту kozylin.com

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Усе навіны →
Усе навіны

На Netflix выйшаў другі сезон польскага серыяла пра шляхту «1670». Гэтая сатыра вам спадабаецца7

Келаг прагназуе Украіне балтыйскі сцэнарый12

Латвія збіраецца цалкам абсекчы аўтобуснае злучэнне з Беларуссю19

Магілёўскую ратушу зрабілі чырвона-зялёнай 11

Два расійскія знішчальнікі правакацыйна праляцелі над польскай нафтавай платформай5

У Брэсце абураюцца, што цэнтр горада ў гадзіны пік быў паралізаваны хрэсным ходам6

Пад Масквой знайшлі мёртвым гендырэктара кампаніі са структуры «Расатама»3

Аранжавы рэйд, або Як украінцы ездзілі ў Мінск беларусаў абуджаць19

У гамельчука жыў кракадзіл, а цяпер ён мае расліну, якой больш няма ў дзікай прыродзе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць