Меркаванні5151

Спіс закладнікаў расце: рэдактара «Нашай Нівы» таксама не выпусцілі

Андрэй Дынько: «Гэта высокая ацэнка працы газеты і сайта NN.by».

Шэф-рэдактара «Нашай Нівы» Андрэя Дынько раніцай 14 сакавіка не выпусцілі з Беларусі.
Яго ссадзілі з цягніка «Мінск — Вільня». Прычыну абмежавання права на выезд памежнікі не ўдакладнілі, параіўшы звяртацца ў Аддзел міграцыі і грамадзянства МУС на месцы жыхарства.

Такім чынам з’явілася новае пацверджанне наяўнасці спісу невыязных з Беларусі грамадскіх дзеячаў. Афіцыйна наяўнасць такога спісу не абвяшчалася.

А. Дынько наступным чынам пракаментаваў забарону на выезд:

«Забарона на выезд — гэта высокая ацэнка працы газеты «Наша Ніва» і сайта NN.by, а таксама мяне як інтэлектуала. Што цікава,

крыніцы ў высокіх структурах тлумачылі, што ў спіс увойдуць асобы, якія выказваліся за ўвядзенне санкцый супраць Беларусі. У сілу сваёй прафесіі і спецыялізацыі я на тэму санкцый ніколі не выказваўся. Таму мой выпадак – гэта доказ таго, што насамрэч гэта звычайны спіс заложнікаў.
У асабістым сэнсе гэта, ясная рэч, зменіць мой лад жыцця. Раней я ўвесь час ездзіў па свеце з лекцыямі, дакладамі, выступамі. Зараз гэта будзе немагчыма. На гэтае лета мы з дзецьмі планавалі з’ездзіць на тыдзень у Кіеў да сяброў – таксама адпадае.
Разумець, што ты ў закладніках, — своеасаблівае пачуццё. Але таксама ёсць разуменне, што ў беларускіх умовах гэта вялікі гонар, — жартуе Андрэй Дынько. — Не кожны можа такім пахваліцца».

Цягам апошніх дзён некалькі грамадскіх дзеячаў Беларусі не змаглі пакінуць краіну, усе яны былі затрыманыя на беларуска-літоўскай мяжы. 7 сакавіка ў Вільню не прапусцілі лідара АГП Анатоля Лябедзьку і сябра АГП Аляксандра Дабравольскага, 10 сакавіка не выпусцілі з Беларусі Сяргея Калякіна («Справядлівы свет») і Віктара Карняенку. Праўда, усе яны потым трапілі ў Літву праз Расію.

11 сакавіка на памежным пераходзе «Каменны Лог» не выпусцілі з Беларусі праваабаронцу Валянціна Стэфановіча,
які разам з жонкай і двума дзецьмі па асабістых справах кіраваўся ў сталіцу Літвы.

Нагадаем, што ў панядзелак начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксей Бягун на просьбу Еўрарадыё пракаментаваў сітуацыю з «чорным спісам» беларускай апазіцыі.

«Я не ведаю, хто там ім (грамадскім дзеячам) прастаўляў штампы і хто не прапускаў. У нас няма адпаведнай інфармацыі па гэтым пытанні. Прынамсі, па гэтых фактах мы ніякай інфармацыяй не валодаем», — сказаў Аляксей Бягун.

Паводле Бегуна, звяртацца па тлумачэнні неабходна да тых, хто выносіў рашэнне пра абмежаванне права гэтых людзей на выезд. А звяртацца ў Дэпартамент з гэтай нагоды няма сэнсу.
Праўда, куды трэба пісаць, Аляксей Бягун патлумачыць не здолеў.

Таксама ўчора стала вядома, што не атрымаў беларускай візы супрацоўнік Радыё Свабоды з Прагі, перакладчык Сяргей Шупа, які меўся весці ў Мінску прэзентацыю кнігі Альгерда Бахарэвіча (22 сакавіка).

Каментары51

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны16

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню78

Беларускі рэжысёр расказаў, як у маладосці пазнаёміўся ў ЗША з адным з самых уплывовых украінцаў7

Мультыкомплекс каля Камароўскага рынку ў Мінску плануюць дабудаваць у 2026 годзе2

Пажар на станцыі і спыненне цягнікоў — у Расіі кажуць пра масіраваную атаку БПЛА1

Магчыма, менавіта тут была вязніца Кейстута. Археолаг прыадкрывае сакрэты Крэўскага замка15

Як мінімум 68 мігрантаў загінулі ля берагоў Емена ў выніку крушэння лодкі, дзясяткі зніклі без вестак3

Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?2

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны16

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць