Грамадства11

«Граніт»: звальняюць яшчэ аднаго актывіста незалежнага прафсаюзу

Намесніку кіраўніка суполкі незалежнага прафсаюзу Мікалаю Карышаву паведамілі ў аддзеле кадраў, што з ім не падаўжаюць кантракт.

Мікалай Карышаў працуе на «Граніце» ў чыгуначным цэху пагрузкі. Кантракт у яго сканчаецца 4 траўня. Ён перакананы, што звальняюць яго з-за прыналежнасьці да прафсаюзу:

«Мне паведамілі, што кантракт не падаўжаюць з-за дысцыплінарных спагнаньняў. Фактычна за месяц я атрымаў аж тры спагнаньні.

За сем гадоў не было ніводнага спагнаньня, а тут адразу тры за месяц.
Калі мне выпісвалі гэтыя спагнаньні, то я казаў начальніку, што гэта наўмысна робіцца, каб падвесьці пад звальненьне. А ён сядзіць, усьміхаецца і нармальна гэта…», — кажа Карышаў.

Мікалай Карышаў адзначае, што яму нават не прадставілі копіі папер аб дысцыплінарных спагнаньнях. З запытам ён зьвяртаўся да адміністрацыі.

«Аднак мне паведамілі, што іх выдадуць мне толькі паводле рашэньня суду. Зразумела, што я буду падаваць у суд. Буду пісаць і ў пракуратуру, што ў адносінах да мяне прымяняюць дыскрымінацыю паводле прыналежнасьці да прафсаюзу», — кажа Карышаў.

Кіраўнік суполкі незалежнага прафсаюзу на «Граніце» Алег Стахаевіч, таксама нядаўна звольнены з прадпрыемства, кажа, што прафсаюз будзе бараніць свайго сябра:

«Крыўдзіць Мікалая мы не дазволім. І наша пярвічная арганізацыя, і Беларускі незалежны прафсаюз, і Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў стануць на яго абарону.
У нас ёсьць база доказаў аб фальсыфікацыях гэтых дысцыплінарных спагнаньняў. Таму ў судзе мы будзем бараніць яго правы."

Спадар Стахаевіч кажа, што падобная справа рыхтуецца супраць яшчэ аднаго сябра незалежнага прафсаюзу — Генадзя Паўлоўскага: «І на яго зараз фальсыфікуюць дакумэнты аб дысцыплінарным спагнаньні. Яго сёньня выклікалі, і, як я разумею, спрабуюць падвесьці пад прагул. Хаця ён адсутнічаў па позьве ў Лунінцы, з чым начальства было азнаёмлена. У позьве было пазначана, што ён там знаходзіўся з 10-й да 16-й гадзіны. Тым не меней, супраць яго фабрыкуюць дакумэнты."

Пры канцы 2011 году некалькі соцень працаўнікоў прадпрыемства па здабычы будаўнічага каменю «Граніт» у Мікашэвічах (Берасьцейская вобласьць) напісалі заявы, што выходзяць з афіцыйнага прафсаюзу. Такім чынам яны выказалі пратэст супраць памеру заробкаў, пагардлівага стаўленьня з боку адміністрацыі і бязьдзеяньня афіцыйнага прафсаюзу.

Рабочыя абвясьцілі, што ствараюць на прадпрыемстве суполкі Беларускага незалежнага прафсаюзу. Адразу ж сябры незалежнага прафсаюзу пачалі адзначаць ціск з боку адміністрацыі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы1

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы

Усе навіны →
Усе навіны

Рыэлтар: У параўнанні з мінулым годам арэнда жылля падаражэла на 20—30%2

На мяжы з Польшчай у чарзе больш за 2000 аўто1

61-гадовы мужчына прапаў на пункце пропуску «Брэст»

Саша Філіпенка расказаў, што яго раман «Слон» можна купіць у Беларусі. Прапагандысты знялі яго з продажу за некалькі гадзін 14

17-гадовага на Audi спынілі стральбой з табельнай зброі1

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню80

Беларускі рэжысёр расказаў, як у маладосці пазнаёміўся ў ЗША з адным з самых уплывовых украінцаў7

Мультыкомплекс каля Камароўскага рынку ў Мінску плануюць дабудаваць у 2026 годзе2

Пажар на станцыі і спыненне цягнікоў — у Расіі кажуць пра масіраваную атаку БПЛА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы1

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць