Культура55

«Не скакаць вышэй неабходнага, не рабіць лішніх рухаў рукамі, нагамі, нават позіркам»

Сакрэты беларускіх танцаў: відэа.

17 сакавіка ў Мінску вядомы этнахорэограф, кіраўнік Любанскага фальклорнага ансамбля «Верабейкі» Сяргей Выскварка правёў серыю майстар-класаў па традыцыйных беларускіх танцах.
Адзін з майстар-класаў прайшоў на базе клуба «Энцыклапедыя густу» у краме «Прэзентацыя».

Традыцыйны беларускі танец, які яшчэ называюць фальклорным, быў пашыраны калісьці ў беларускіх вёсках, распавёў Выскварка.

На сцэнічны народны танец фальклорны не падобны —
яго адрозніваюць арыгінальная для кожнага рэгіёну манера выканання і танцавальныя фігуры.

«Мэта майстар-класа — не столькі вывучыць вялікая колькасць танцаў, колькі навучыць маладых людзей асаблівай манеры выканання

Як у народнай песні, казках, так і ў танцы ў кожным рэгіёне была свая манера выканання Кожны рэгіён мае свае асаблівасці пластычнага самавыяўлення праз танец, карагод, гульні», —
адзначыў Выскварка.

Паводле яго слоў, сучасным людзям не так цяжка вывучыць рухі — яны ў большасці сваёй не адрозніваюцца складанасцю — значна цяжэй навучыцца традыцыйнай беларускай манеры выканання.

«Не скакаць вышэй неабходнага, не рабіць лішніх рухаў рукамі, нагамі, нават позіркам Ёсць такія танцы, напрыклад, у якіх хлопец не павінен датыкацца да фартуха дзяўчыны.
Гэтыя дэталі патрабуюць значна больш часу», — падкрэсліў харэограф.

Беларускі фальклорны танец мае шмат агульных рысаў з расійскім і ўкраінскім, аднак адрозніваецца ад іх больш развітай унутранай скіраванасцю. «Наш танец больш накіраваны на ўнутраныя адносіны пары паміж сабой.

Танцоры танчаць не напаказ, а больш для атрымання такога эстэтычнага задавальнення ўнутры пары. Расійскія танцы больш зухаватыя — у іх вельмі шмат перастраенняў. Украінскія — таксама даволі паказныя, для народа. Хоць і ў беларусаў такія танцы ёсць, тая ж самая „Барыня“ ці „Чаркесік“, але ў нас такіх танцаў значна менш, чым у нашых суседзяў.
Вельмі адрозніваюцца беларусы ў танцы ад літоўцаў і палякаў — перш за ўсё тэмпамі.
Польскія танцы значна хутчэй танчаць, але яны бедны па ўнутранай харэаграфіі, а літоўскія танцы наадварот больш стрыманыя», —
сказаў Выскварка.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара36

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Усе навіны →
Усе навіны

Ініцыятыва Maldzis выкупіла «Вялікае мастацтва артылерыі» Казіміра Семяновіча8

Настаўнікам у школах забаранілі карыстацца мабільнымі тэлефонамі падчас урокаў3

«Ультраэкзотыка для самотнага турыста». Ці зацікавіць Іран беларусаў і ці паедуць турысты з Ірана ў Беларусь1

Паглядзіце, якія рэчы стварылі беларускія дызайнеркі, натхняючыся Палессем і пераасэнсоўваючы асабісты боль5

Сярожамі і Валодзямі цяпер называюць зрэдзьчас5

У ЗША бяздомны мужчына забіў 23-гадовую ўкраінскую мастачку і мадэль5

Археолагі пастарылі Менск на 70 гадоў4

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?17

У Гродне маланка ўдарыла проста перад жанчынай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара36

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць