Гісторыя2121

Маёмасць Каліноўскага прадавалі з аўкцыёну — фота

Гісторык Валянцін Голубеў знайшоў у віленскім архіве ўнікальныя дакументы.

Валянцін Голубеў падзяліўся з «Нашай Нівай» сваімі новымі адкрыццямі. Амаль выпадкова ў віленскім архіве гісторык знайшоў дакументы, датычныя двух знакамітых паўстанцаў — Кастуся Каліноўскага і Якуба Ясінскага.

“Гэту паперу ніхто не трымаў у руках ад 1864 года, калі яна была складзеная. Гэта «Справа аб продажы з аўкцыёну рухомай маёмасці пакаранага смерцю палітычнага злачынца Каліноўскага».
Яна праходзіла праз тагачасны Дэпартамент маёмасці, — кажа Голубеў. —
Там ідзе пералік асабістых рэчаў, якія былі канфіскаваныя ў Каліноўскага: сталы, шклянкі… апошнім пунктам ідзе — “срэбраная лыжка варшаўскай працы”.
Рэчы захоўваліся ў віленскай гімназіі, але яе дырэктар Станкевіч скардіўся, што сталы займаюць вельмі шмат месца, і іх вырашылі прадаць з аўкцыёну».

У архіве знайшлася інфармацыя і пра далейшы лёс некаторых рэчаў. Напрыклад,

«столік шахматны, а трох нагах» быў прададзены нейкаму пану Слабодкеру за два рублі. Тым не менш судовы прыстаў вырашыў, што шахматны столік і ў пастарунку рэч патрэбная.
Столік у Слабодкера сканфіскавалі і грошы за яго не вярнулі.
Пакрыўджаны пакупнік запатрабаваў аддаць альбо столік, альбо два рублі. У выніку два рублі вярнулі, але пасля прыстаў запатрабаваў каб іх пастарунку кампенсавала кіраўніцтва.

«Вельмі важна ў гэтым дакуменце іншае. — кажа Голубеў. —

Праз увесь дакумент Каліноўскі фігуруе як «палітычны злачынца Каліноўскі», але на апошняй старонцы згадваецца ягонае поўнае імя — гаворка ідзе пра маёмасць Канстанціна Каліноўскага. Такім чынам знікаюць спрэчкі вакол таго, што Кастусь — гэта пазнейшы псеўданім.
Калі ў судовым дакуменце пазначана менавіта «Канстанцін Каліноўскі», можна ўпэўнена казаць, што гэта сапраўднае імя».

Таксама гісторык адшукаў дакумент з подпісам Якуба Ясінскага. Адносіцца папера да канца XVIII ст. і гаворка ў ёй ідзе пра віленскую школу інжынерыі, дзе распрацоўваўся праект асушэння Палесся з будаўніцтвам канала ад Брэста да Магілёва і Гомеля. У 1792 вайсковы інжынер Ясінскі, будучы касцюшковец і галоўнакамандуючы Літоўскім паўстанцкім войскам, быў накіраваны рэвізорам на будову «Каралеўскага» канала, які злучаў Піну і Мухавец. Відаць, дакумент адносіцца да таго ж перыяду.

«Каштоўнасць дзвюх папер вельмі вялікая, — кажа гісторык. —

Расійская дзяржава імкнулася цалкам знішчаць усё, што тычылася «палітычных злачынцаў». Таму любы дакумент, які захаваўся — гэта сапраўдны скарб».

Каментары21

Цяпер чытаюць

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Усе навіны →
Усе навіны

Былая пракурорка анексаванага Крыма Наталля «Няш-мяш» Паклонская стала Радведай11

Колькасць працоўных мігрантаў вырасла ў Беларусі ў паўтара раза. Расце і злачыннасць сярод замежнікаў8

«Аднавілі грамадскі парадак, не саступіўшы патрабаванням новых выбараў». Што піша Грокіпедыя пра пратэсты, Лукашэнку, мову і як дзеліць спадчыну ВКЛ12

Мінск рыхтуе маштабную перабудову Чыжоўкі цягам дзесяці гадоў4

Гульцы мінскага «Дынама» выратавалі і прытулілі кацяня3

У фавелах Рыа-дэ-Жанэйра адбываецца ваенізаваная паліцэйская аперацыя. Вядома пра 64 загінулых3

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м23

Жанчыны з пакалення Z і міленіялаў пераварочваюць сусветны рынак мастацтва2

Беларус пагарэў на вырошчванні канопляў у Шры-Ланцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць