Здарэнні2626

Новая гучная справа: КДБ выявіў разгалінаваную сістэму крадзяжу і вывазу мінеральных угнаенняў у краіны ЕС

Пры ажыццяўленні супрацьпраўнай дзейнасці ўдзельнікамі злачыннай групы выконваліся строгія меры засцярогі і канспірацыі.

Камітэт дзяржаўнай бяспекі выявіў разгалінаваную сістэму крадзяжу мінеральных угнаенняў з наступным вывазам у краіны Еўрасаюза і іншыя дзяржавы, паведамілі ў Цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязей КДБ Беларусі.

У пункце пропуску «Каменны Лог» пры спробе выезду ў Літву па падробленых дакументах

затрыманая 6 красавіка калона вялікагрузнага аўтатранспарту, у якім знаходзілася больш за 200 тон калійных угнаенняў.

Па дадзеным факце заведзена крымінальная справа па ч.1. арт. 14 і ч.3 арт.228 КК (Замах на кантрабанду), затрыманыя арганізатары злачыннай схемы, а таксама актыўныя ўдзельнікі супрацьпраўнай дзейнасці, у тым ліку двое грамадзян Літвы.

Усе падазраваныя змешчаныя ў СІЗА КДБ.

У выніку правядзення следчых і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устаноўлена, што калійныя ўгнаенні выкрадаліся па загадзя распрацаванай схеме пры ўдзеле асобных службовых асоб.

У прыватнасці, афармляліся для атрымання гаспадаркамі беларускага аграпрамысловага комплексу і пасля вывозіліся на велікагрузным аўтатранспарце ў розныя раёны краіны. Для вывазу за межы Беларусі калійныя ўгнаенні афармляліся па падробленых дакументах як груз, які належыць «Уралкалій», затым у краінах ЕС рэалізоўваліся па кошце ад $ 400 да $ 500 за тону.

У склад злачыннай групы ўваходзілі жыхары Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай, Брэсцкай абласцей, а таксама грамадзяне Расіі і Літвы.

Пры ажыццяўленні супрацьпраўнай дзейнасці імі выконваліся строгія меры засцярогі і канспірацыі.

У ходзе правядзення следчых дзеянняў на памяшканні, у якіх складзіравана яшчэ каля 3 тыс. т угнаенняў, накладзены арышт.

У розных рэгіёнах рэспублікі ў ходзе ператрусаў канфіскаваныя дакументы, якія сведчаць аб намеры затрыманых маштабнага вывазу мінеральных угнаенняў з тэрыторыі Беларусі.

Камітэтам працягваецца правядзенне аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па выяўленні іншых удзельнікаў арганізаванай злачыннай групы і прыцягненню іх да ўстаноўленай законам адказнасці.

Для поўнага і аб’ектыўнага расследавання крымінальнай справы камітэтам арганізавана ўзаемадзеянне з праваахоўнымі органамі і спецслужбамі зацікаўленых дзяржаў.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Усе навіны →
Усе навіны

Былая пракурорка анексаванага Крыма Наталля «Няш-мяш» Паклонская стала Радведай11

Колькасць працоўных мігрантаў вырасла ў Беларусі ў паўтара раза. Расце і злачыннасць сярод замежнікаў8

«Аднавілі грамадскі парадак, не саступіўшы патрабаванням новых выбараў». Што піша Грокіпедыя пра пратэсты, Лукашэнку, мову і як дзеліць спадчыну ВКЛ12

Мінск рыхтуе маштабную перабудову Чыжоўкі цягам дзесяці гадоў4

Гульцы мінскага «Дынама» выратавалі і прытулілі кацяня3

У фавелах Рыа-дэ-Жанэйра адбываецца ваенізаваная паліцэйская аперацыя. Вядома пра 64 загінулых3

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м22

Жанчыны з пакалення Z і міленіялаў пераварочваюць сусветны рынак мастацтва2

Беларус пагарэў на вырошчванні канопляў у Шры-Ланцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць