Барды Бартосік, Сімбіроў і яшчэ 15 чалавек былі затрыманыя пад Мінскам
Яны давалі прыватны канцэрт.
22:22
Бартосіка і 11 удзельнікаў канцэрта адпусцілі, узяўшы адбіткі пальцаў. У Сімбірова ўзялі тлумачэнне. Ён аспрэчыў абвінавачванне міліцыянтаў, што пры затрыманні супраціўляўся. Правялі экспертызу на алкаголь. Яна паказала, што Сімбіроў цьвярозы. Што з ім будзе далей міліцыянты не кажуць.
***
Пад Мінскам ля станцыі «Зялёная» затрыманыя ўдзельнікі сустрэчы з беларускімі бардамі Змітром Бартосікам і Ігарам Сімбіровым.
Самі музыкі і яшчэ прынамсі 15 чалавек цяпер знаходзяцца ў міліцыі Ждановічаў. Адна з удзельніцаў сустрэчы паведаміла, што міліцыянты ніяк не аргументуюць затрыманне. Ва ўсіх бяруць адбіткі пальцаў і адпускаюць, сказала яна.
Зміцер Бартосік — бард, журналіст, былы аўтар «Нашай Нівы», а цяпер супрацоўнік «Радыё Свабоды», нядаўна мы перадрукоўвалі яго падарожжа ў Траскоўшчыну пад Ракавым.
Ігар Сімбіроў — таксама актывіст кампаніі «Гавары праўду!» з Асіповічаў, толькі сёння адбыў
-
«А Лукашэнка не ў курсе, адкуль быў напад на гэту асфальтаваную дарогу?» У вёсцы правялі велапрабег — але ўся ўвага дасталася дарозе
-
Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен на дарагую клініку для Лукашэнкі
-
Мінчукі ў чаце паскардзіліся на працу паліклінікі. Дзяржаўная прапаганда абвінаваціла ў чэргах саміх наведвальнікаў
Каментары