Грамадства22

Сяргей Каваленка павінен быць этапаваны з Мінска ў Віцебск

Віцебскі апазіцыянер, актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргей Каваленка павінен быць этапаваны з СІЗА № 1 на вул. Валадарскага ў Мінску ў віцебскае СІЗА № 2, дзе ён знаходзіўся першыя два месяцы зняволення.

«Сёння па маёй просьбе намеснік старшыні партыі Юрый Беленькі схадзіў у СІЗА і даведаўся, што Сяргея перавязуць у Віцебск, — паведаміла БелаПАН 7 мая жонка актывіста Алена. — Дзе зараз муж знаходзіцца, я не ведаю, заўтра будзем высвятляць».

2 мая Каваленка быў этапаваны ў СІЗА на Валадарскага з Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя (Навінкі). Рашэнне пра накіраванне Сяргея Каваленкі на комплексную псіхіятрычную экспертызу ва ўмовах стацыянара прыняла 10 красавіка судовая калегія Віцебскага абласнога суда. Да атрымання вынікаў экспертызы абласны суд прыпыніў разгляд касацыйнай скаргі Каваленкі на прыгавор суда Першамайскага раёна Віцебска, які 24 лютага прызнаў яго вінаватым ва ўхіленні ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі (арт. 415 КК). Гаворка ідзе пра пакаранне, вынесенае апазіцыянеру ў маі 2010 года за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай навагодняй ёлцы Віцебска, — тры гады пазбаўлення волі ўмоўна.

Каваленка знаходзіцца ў зняволенні з 19 снежня 2011 года. У знак пратэсту ён абвясціў галадоўку і страціў палову сваёй вагі, якая складала 83 кг. 1 красавіка апазіцыянера пачалі прымусова карміць, бо прымаць ежу самастойна ў турэмных умовах ён адмаўляўся, нягледзячы на шматлікія ўгаворванні родных, просьбы прадстаўнікоў грамадскасці і апазіцыйных палітыкаў. Пры гэтым Каваленка заяўляў, што спыніў бы галадоўку, калі б яго перавялі ў звычайную цывільную бальніцу.

13 красавіка стала вядома, што Каваленка добраахвотна спыніў галадоўку і пачаў самастойна выходзіць з яе.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што Польшча і Беларусь хочуць адзін ад аднаго пры вызваленні Пачобута? А Канапацкая вызвалася стаць паручыцелем7

Што Польшча і Беларусь хочуць адзін ад аднаго пры вызваленні Пачобута? А Канапацкая вызвалася стаць паручыцелем

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія кардыяхірургі ўпершыню паспяхова выдалілі пухліну ў цяжарнай жанчыны5

Коршунаў: Частка грамадства ўспрымае рэжым як акупацыйны40

У Мінску ўвядуць новыя спосабы кантролю аплаты платных парковак

Кіроўца аўтобуса ў Бельгіі адвёз юнацкую зборную Беларусі не на той стадыён8

Мемны гомельскі ваенкам рэзка змяніў імідж15

«Я не хачу праблем, у мяне ўсё добра, я люблю Беларусь». Студэнт з Конга, які скардзіўся Лукашэнку на цэны, пабываў у міліцыі8

Цяпер ужо МЗС Расіі пагражае ЗША праз магчымую перадачу «Тамагаўкаў» Украіне9

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена117

За што сёння далі Нобеля па хіміі?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Польшча і Беларусь хочуць адзін ад аднаго пры вызваленні Пачобута? А Канапацкая вызвалася стаць паручыцелем7

Што Польшча і Беларусь хочуць адзін ад аднаго пры вызваленні Пачобута? А Канапацкая вызвалася стаць паручыцелем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць