Здарэнні2323

Найноўшы расійскі Sukhoi Superjet 100 разбіўся ў часе дэманстрацыйнага палёту

Ягоныя абломкі знайшлі на гары ў Інданэзіі.

У Інданэзіі выяўлены зніклы 9 мая расейскі самалёт Sukhoi Superjet 100. Як паведамляюць інфармагенцтвы, абломкі лайнера былі знойдзены пошукавай групай на схіле гвулкана Салак у заходняй частцы вострава Ява на вышыні 1650 м.

Недалёка ад месца падзення лайнера створаны аператыўны штаб, пачаты пошук фрагментаў і бартавых самапісцаў. Прадстаўнік штаба пошукава-выратавальных работ паведаміў, што пакуль няма прыкметаў таго, што нехта выжыў у выніку аварыі. Паводле ўдакладненых звестак, на борце самалёта было 50 чалавек, у тым ліку восем грамадзян Расіі, двое італьянцаў, француз і амерыканец. Усе астатнія - інданезійцы.

Прэзідэнт Інданэзіі Сусіла Бамбанг Юдхаёна заявіў, што мае быць праведзена дбайнае расследаванне прычын крушэння самалёта. У Расіі па распараджэнні прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева створана спецыяльная камісія па расследаванні прычын аварыі. У Інданэзію накіраваны прадстаўнікі ведамстваў, звязаных з распрацоўкай і камерцыйнай рэалізацыяй самалётаў гэтай мадэлі.

Найноўшы расійскі пасажырскі самалёт Sukhoi Superjet 100 прапаў падчас дэманстрацыйнага палёту прыкладна за 40 марскіх міляў ад аэрапорта Джакарты. Версіі разглядаліся самыя розныя - ад тэхнічнай няспраўнасці да выкрадання самалёта. На сёння менавіта з праектам SSJ 100 былі звязаны асноўныя камерцыйныя планы і надзеі расійскага грамадзянскай авіяпрама. Гэта было першае ў гісторыі сучаснай расійскай авіяцыі роўд-шоу пасажырскага самалёта.

Каментары23

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай27

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы9

Пад Мінскам машына збіла лася — загінулі два чалавекі, пацярпеў вядомы комік2

У Расіі хлопец на «Лексусе» эфектна вылятаў на набярэжную дзеля прыгожага відэа. Загінуў сам і дзве сяброўкі15

«Вітаем на радзіме». Беларус распавёў пра затрыманне на мяжы за лайк і сапсаваны адпачынак10

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай27

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць