У Шчучыне пляменнік з сябрам забілі 40-гадовага мужчыну і знялі гэта на відэа
Паводле Следчага камітэта, трагедыя адбылася ў Шчучыне 1 ліпеня, у гэты дзень да 41-гадовага мужчыны прыйшлі яго 20-гадовы пляменнік і 19-гадовы сябар. Кампанія ўжывала спіртное, пасля чаго паміж імі ўзнік канфлікт.

У ходзе сваркі маладыя людзі жорстка збілі гаспадара дома: нанеслі не менш за 10 удараў па галаве і каля 30 удараў па целе, білі рукамі, нагамі, прадметамі. Медыкі канстатавалі цяжкія цялесныя пашкоджанні, пералом рэбраў, страту крыві і траўматычны шок. Мужчына памёр на месцы.
Падазраваныя зразумелі, што ён не дыхае, толькі на наступны вечар. Яны паведамілі пра гэта суседзям, якія выклікалі хуткую дапамогу. Медыкі пацвердзілі смерць.
Следства высветліла, што момант збіцця быў зафіксаваны на відэа ў мабільным тэлефоне, якое маладыя людзі пазней даслалі знаёмым з мэтай «зрабіць уражанне».
Падазраваныя дапытаныя, але падрабязна ўзгадаць падзеі і прычыны канфлікту яны не здолелі.
Каментары