Ежа

За год беларус недаядае 20 кг мяса, садавіны і ягад 65 кг

Затое есць бульбы на 36,5 кг болей за норму.

За год сярэднестастычны беларус недаатрымаў прыкладна 19,7 кг мяса і мясапрадуктаў, паведаміла 23 мая на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік аддзела харчавання і маркетынгавых даследаванняў РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні» Элеанора Капітонава.

«За год сярэдні беларус недаатрымаў прыкладна 19,7 кг мяса і мясапрадуктаў. У тым ліку поснага мяса, ялавічыны, ён з’еў, паводле звестак Белстата, 30 грамаў пры рэкамендаванай норме прыкладна 70 грамаў — усяго за год недзе 14,5 кг недаатрымаў. З яйкамі ён уклаўся ў норму. А вось бульбы ён з’еў за год на 36,5 кг больш за норму.

Садавіны і ягад за год „недаеў“ прыкладна 65,5 кг, агародніны і бахчавых — 16 кг, а малака і малочных прадуктаў — 220,5 кг», — паведаміла Капітонава.

Паводле яе слоў, прычын такому рацыёну можа быць мноства — ад фактару высокага кошту некаторых прадуктаў да харчовых пераваг. Аднак, упэўнена спецыяліст, у любым выпадку гэта прывядзе да недахопу некаторых элементаў у арганізме, што можа пацягнуць за сабой адпаведныя захворванні. Так, даследаванні, што праводзіліся ў Беларусі ў розныя гады, у асобных групах насельніцтва рэгіструюць недахоп селену, кальцыю, вітамінаў С, D, фоліевай кіслаты, цынку і жалеза. Гэта пагражае развіццём сардэчна-сасудзістых, анкалагічных і эндакрынных захворванняў, паталогій імуннай сістэмы, хвароб страўнікава-кішачнага тракту.

«Калі паглядзець, чым хварэюць беларусы, то ў структуры захворвання на 100 тысяч дарослага насельніцтва атрымліваецца, што тры чалавекі з сотні хварэюць на сардэчна-сасудзістыя захворванні, два — на анкалагічныя, пяць — касцёва-мышачныя. Лішак масы цела маюць амаль 60% дарослага насельніцтва і 21% падлеткаў, а дыягназ „атлусценне“ пастаўлены 15% дарослага насельніцтва і да 7% падлеткаў. Нават непрафесіяналу бачна: пры незбалансаваным харчаванні няма балансу мікра- і макраэлементаў і вітамінаў, і, адпаведна, існуе захворванне на тыя групы хвароб, якія звязаны з харчаваннем», — падкрэсліла Капітонава.

Каментары

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін, верагодна, знаходзіўся ў Сочы, калі горад атакавалі дроны1

У Непале адмянілі забарону на сацсеткі пасля масавых пратэстаў зумераў, у ходзе якіх загінулі 19 чалавек6

49-гадовая мінчанка стала студэнткай ВНУ2

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр3

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый

Сілавікі затрымалі пару, якая заснавала адзін з найбуйнейшых таксапаркаў краіны4

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы8

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі5

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»109

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць