Усяго патроху11

Да 13 ліпеня кожны ахвотны можа паплаваць у «горнай рацэ» ля Ждановічаў — фота

Адзіны ў Беларусі канал для слалама на каноэ і байдарках з'явіўся яшчэ ў 1981 г.

Адзіны ў Беларусі канал для слалама на каноэ і байдарках (на карце ён знаходзіцца справа) з’явіўся ў раёне Ждановічаў у 1981 годзе праз пяць гадоў пасля ўвядзення ў эксплуатацыю Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Канал з’яўляецца падабенствам горнай ракі са штучнымі бетоннымі валунамі. Але, у адрозненне ад горнай ракі, вада тут не такая халодная. Акрамя спартыўнага прызначэння канал павінен быў ажыццяўляць пратоку вады з Мінскага мора ў раёне ўрадавай рэзідэнцыі «Заслаўе», дзе вадасховішча ўтварае заліў.

Да пачатку 1990-х гадоў вада ў канале цякла пастаянна. Карыстаючыся магчымасцю паплаваць у бурным патоку, сюды прыязджалі падлеткі з усяго Мінска.
Затым у «Мінскводаканале» навучыліся лічыць грошы, і ваду ў канале перакрылі. Справа ў тым, што практычна ўся вада ў Мінскім моры — з канала Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Гэтая сістэма спажывае шмат электраэнергіі. Таму цяпер ваду ў канал пускаюць толькі на час трэніровак і спаборніцтваў.

У гэтыя гарачыя дні якраз і праходзяць такія трэніроўкі два разы на дзень: з 9.00 да 11.00 і з 16.30 да 18.30. Карыстаючыся магчымасцю, разам са спартсменамі тут трэніруюцца і аматары, якія прыязджаюць са сваім рыштункам.
З-за шурпатага бетону канала плаваць па ім неабходна ў абутку. Не лішнімі будуць і пальчаткі. Баяцца бурнага патоку не варта — вострых камянёў тут няма, даўжыня канала невялікая, глыбіня — прыкладна 150–170 см, ёсць некалькі месцаў, адкуль можна выбірацца на бераг. Трэніроўкі спартсменаў будуць праходзіць да 13 ліпеня.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада17

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

Кітайскія нафтавыя кампаніі прыпыняюць закупкі расійскай нафты праз санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»4

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту29

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках17

«Гэта жах». Кіраўнік Століна выказаўся пра раённую бальніцу, але схамянуўся і ўсё выдаліў5

Пад Стоўбцамі збіраліся знесці чарговую шляхецкую сядзібу. Апомніліся, толькі калі мясцовыя жыхары паднялі шум4

Колькасць бюджэтных месцаў на магістратуры будзе вызначаць дзяржава1

«У нас гэтыя льготы няма чым ільгатаваць». Лукашэнка патлумачыў, чаму не будзе даваць льгот моладзі і сям'ям з адным ці двума дзецьмі18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ заблакаваў у Беларусі «Укантакце»2

КДБ заблакаваў у Беларусі «Укантакце»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць