Сёння споўнілася б 70 Джэры Гарсія, аднаму з самых выбітных музыкаў 1970-х.
Джэры Гарсія, лідар найважнейшага гурту ў гісторыі імправізацыйнай музыкі The Grateful Dead, нарадзіўся 1 жніўня 1942 года.
На правай руцэ Гарсіі не было сярэдняга пальца, дакладней ягонай апошняй фалангі, што часткова стварыла ягоны падыход да гітарных пасажаў — зблытаць гітару Гарсіі з іншай немагчыма.
The Grateful Dead сталі флагманам амерыканскай псіхадэлічнай музыкі — уТады «Удзячныя мерцвякі» маглі ўзяць яую-небудзь песню і без усялякага напружання граць яе 45 хвілінаў. У1960-я сябравалі з Кенам Кізі і разам ладзілі ягоныя «кіслотныя тэсты» — эксперыменты з пашырэннем свядомасці.
Джэры Гарсія лічыцца адным з самых «чалавечных» музыкаў ЗША —яго вобраз ніяк не супадае з вобразам зоркі, да якой за кіламетр не падыйдзеш. Да таго ж, ягоная гітара гучыць на альбомах бадай што ўсіх каліфарнійскіх калег.
Паралельна «мерцвякам» Гарсія меў яшчэ некалькі праектаў —ад адмысловага гурту для выканання кавераў пад назвай Jerry Garcia Band да супольнага праекту з віртуозам мандаліны Дэвідам Грысманам.
Памёр Гарсія ў 1995 годзе, аднак усе ягоныя гурты працягваюць выступаць — змяніўшы чацвёртую назву, The Grateful Dead (цяпер завецца Furthur) працягвае заставацца сімвалам амерыканскіх
Каментары