Прэм'ер-міністр Аўстраліі Джулія Гілард заявіла, што краіна павялічыць квоту на прыём уцекачоў на 40%. Гэта першае такое буйное павелічэнне квот за апошнія 30 гадоў.
Штогод у Аўстраліі прытулак ад гуманітарных катастроф зараз змогуць атрымаць на шэсць тысяч чалавек больш. Ці будзе павялічана колькасць прынятых у краіне палітычных уцекачоў не ўдакладняецца.
Рост квот ажыццяўляецца ў адпаведнасці з рэкамендацыяй калегіі экспертаў па наданні прытулку.
Каментары