Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» запрашае 12 красавіка на прэзэнтацыю дакумэнтальнага фільму «Старыя інструмэнты Беларусі» Зьмітра Сасноўскага, лідэра "Старога Ольсы".
МГА «Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» запрашае на прэзэнтацыю дакумэнтальнага фільму «Старыя інструмэнты Беларусі» рэжысэра Зьмітра Сасноўскага.
Фільм у папулярнай форме распавядае пра гісторыю пяці беларускіх інструмэнтаў: дуды, лютні, ліры, гусьляў, сурмы.
У сюжэце: інтэрвію з музыкамі і дасьледаваньне: праца майстроў, канцэрты, мастацкія ілюстрацыі Сярэднявечча.
Прэзэнтацыя адбудзецца 12 красавіка 2007 г. у 18:00.
Палац моладзі (вул. Старавіленская, 41), кіналекцыйная заля.
У сувязі з абмежаванасьцю залы, просім да 11 красавіка зарэзэрваваць месца па тэл. 8‑029‑625‑83‑78
Каментары