Грамадства1111

Генпракуратура: Беларусь не выдасць Кыргызстану Жаныбека Бакіева

Афіцыйны Мінск западозрыў, што чалавека, якога шукаюць за забойствы, пераследуюць па палітычных прыкметах.

Генеральная пракуратура Беларусі пакідае без задавальнення запыт пракуратуры Кыргызскай Рэспублікі аб выдачы брата экс-прэзідэнта гэтай краіны Жаныбека Бакіева.

«З улікам падзей, што адбыліся ў Кыргызскай Рэспубліцы, і характару абвінавачванняў, што выстаўляюцца Ж.Бакіеву, беларускі бок мяркуе, што запыт аб выдачы звязаны з пераследам яго па прыкмеце палітычных перакананняў, таму запыт Генеральнай пракуратуры Кыргызскай Рэспублікі аб выдачы Ж.Бакіева пакінуты без задавальнення», — заявілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у Генпракуратуры Беларусі ў сераду.

Нагадаем, што аб’яўлены ў міжнародны вышук Жаныш (Жаныбек) Бакіеў -- брат скінутага прэзідэнта Курманбека Бакіева -- быў заўважаны і сфатаграфаваны ў цэнтры Мінска 17 жніўня з яшчэ двума падазраванымі ў трайным забойстве.
Бакіева сфатаграфавалі каля кафэ «Грунвальд» на вуліцы К. Маркса, непадалёк ад Адміністрацыі Лукашэнкі.

Галоўнае ўпраўленне крымінальнага вышуку МУС Кыргызстана зрэагавала на гэтыя фоты, заявіўшы, што на здымку «сфатаграфаваныя грамадзяне Кыргызскай Рэспублікі, аб’яўленыя ў міждзяржаўны вышук, — былы старшыня Службы дзяржаховы Жаныш Бакіеў, а таксама яго аднакурснік і экс-намеснік СДА Тахір Рысаліеў, 1957 года нараджэння, ураджэнец Нарынскай вобласці, і Рустам Сайдуеў, 1976 года нараджэння, ураджэнец Джалал-Абадскай вобласці, блізкі сябар Максіма Бакіева».

Паводле звестак ГУКВ, усе трое з’яўляюцца асноўнымі падазраванымі ў забойстве былога кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Кыргызстана Медэта Садыркулава, яго вадзіцеля Кубата Сулайманава і дырэктара Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў Сяргея Слепчанкі.
Кіраўніцтва ГУКВ МУС «некалькі разоў накіроўвала запыт у праваахоўныя органы Беларусі аб месцазнаходжанні асоб, якія адшукваюцца, і кожны раз атрымлівала адказ, што звестак пра гэтых асоб няма».

22 жніўня МЗС Кыргызстана выказала занепакоенасць тым, што Жаныш Бакіеў свабодна перамяшчаецца па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якая з’яўляецца дружалюбнай краінай і ўдзельніцай вышэйзгаданай канвенцыі, а таксама іншых міжнародных дагавораў», — заявіла МЗС Кыргызстана.

Раніцай 28 жніўня на пасольства Беларусі ў Бішкеку напад учынілі сваякі ахвяр дзяржаўнага перавароту 2010 года, якія патрабавалі экстрадыцыі з Мінска братоў Бакіевых [зрынуты прэзідэнт Курманбек Бакіеў атрымаў у Беларусі палітычны прытулак]. Удзельнікі акцыі патрабавалі спынення працы пасольства і разрыву дыпадносін з уладамі Беларусі, якія «хаваюць забойцаў».

Затым Кыргызстан адклікаў пасла Асаналіева з Мінска.

Цікава адзначыць, што разам з тым Генпракуратура Беларусі ў пачатку гэтага тыдня наракала на тое, што Чэхія не задаволіла ніводнага запыту Беларусі аб экстрадыцыі, а Польшча выдае «прыблізна палову ад запытаных». Пра гэта заявіў начальнік міжнародна-прававога аддзела Генеральнай пракуратуры Алег Хлышчанка ў інтэрв’ю газеце «Советская Белоруссия»
.

«Прычым часцей за ўсё [адмаўляюць] па надуманых падставах: нібыта ў нас у краіне месцы пазбаўлення волі не адпавядаюць мінімальным прынцыпам еўрапейскага пенітэнцыярнага права па пытаннях абыходжання са зняволенымі, у нас не можа быць аказана кампетэнтная прававая дапамога, — сказаў тады Хлышчанка. — Але ў нас з Чэхіяй таксама ёсць дагавор, і мы свае абавязацельствы стараемся выконваць. Для нас існуе толькі закон і няма ніякіх палітычных момантаў. Калі маюцца законныя падставы для выдачы злачынцы, мы яго выдаём, няма такіх падстаў — адмаўляем. Нядаўна мы прынялі рашэнне аб выдачы Чэхіі грамадзяніна Украіны для прыцягнення да крымінальнай адказнасці». Паводле слоў прадстаўніка Генпракуратуры, краіны СНД адмаўляюць у выдачы злачынцаў у адзінкавых выпадках».

Каментары11

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»7

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі няма бульбы, а ў Японіі дэфіцыт рысу1

Зяленскі расказаў, чыя зброя выкарыстоўвалася ў аперацыі «Павуцінне»

Ліса перайшла дарогу на зялёнае ў Гродне ВІДЭА

У мінскай краме прадаюць «нарвежскі» сыр ад беларускага вытворцы па 160 рублёў за кілаграм8

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»7

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць