Качан: Мне ўсё роўна, хруснула не хруснула спіна, павінен быў штурхаць
«Усе ў штаны наклалі? 30–40 млн. прэзідэнцкай стыпендыі — маленькія грошы з нашым танным сацпакетам?» — кажа міністр спорту.
паведаміў міністр спорту і турызму Алег Качан 5 верасня на сумесным пасяджэнні калегіі міністэрства і выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта.На падрыхтоўку беларускіх спартсменаў да Алімпійскіх гульняў у Лондане было выдзелена больш як 140 млрд. рублёў,
«Я прымаю і падзяляю ўсю адказнасць за вынік, але і рэгіёны павінны падзяліць адказнасць. Даводзілася літаральна прасіць спартсменаў паказаць высокі вынік», — сказаў Качан. Паводле яго слоў, многія спецыялісты галіны страцілі цікавасць да працы і проста стаміліся.
Міністр выказаў неразуменне, чаму да апошняга ўтойвалася: «бытавая траўма» вясляркі Кацярыны Карстэн,«Ён сказаў, што спіна падчас руху хруснула. Мне ўсё роўна: хруснула не хруснула, павінен быў штурхнуць», — заявіў Качан.з-якой яна заняла толькі пятае месца, а штурхальнік ядра Андрэй Міхневіч не прайшоў кваліфікацыю.
Ён звярнуўся да дзяржаўнага трэнера па лёгкай атлетыцы Аляксандру Трашчылы: «Вы чэмпіён свету або з вуліцы прыйшлі ў спорт? Што адбылося з лёгкай атлетыкай? З Краўчанкам? З Дзевятоўскім? Ён сказаў, што спартсмен не мясцовага ўзроўню, а міжнароднага. У выніку не атрымалася ні тут, ні там…
Усе ў штаны наклалі? 30–40 млн. прэзідэнцкай стыпендыі — маленькія грошы з нашым танным сацпакетам?»
«Я абяцаў прэзідэнту, што будуць медалі, усе абяцалі. Думаеце, я буду цырымоніцца?» — сказаў Качан. Разам з тым, на яго думку, у краіне функцыянуе «лепшая ў свеце сістэма дзіцячага спорту».
У праекце пастановы калегіі рэкамендавана вызваліць ад пасад больш як 50 спартыўных функцыянераў: галоўных і старшых трэнераў, дзяржтрэнераў, кіраўнікоў цэнтраў падрыхтоўкі і федэрацый.
Як заявіў Качан, добрай практыкай з’яўляецца, калі міністр саступае сваё крэсла пасля
Каментары