Дырэктар Фонду грамадзянскай абароны, удзельнік Літоўскай Хельсінкскай групы Стасіс Каўшыніс звярнуўся да старшыні камітэта Сейма па замежных справах Эмануэліса Зінгерыса і міністра замежных спраў Аўдронюса Ажубаліса з просьбай пачаць парламенцкае расследаванне ў сувязі з дзеяннямі Міністэрства юстыцыі.
На думку Каўшыніса, год назад, калі пачаўся скандал
Калі высветлілася, што перададзеныя Літвой па хадайніцтве аб прававой дапамозе дадзеныя сталі падставай для арышту Бяляцкага,віцэ-міністр юстыцыі Літвы Томас Вайткявічус адправіў ліст Мінюсту Беларусі.
«Паведамляем, што прадстаўленая намі інфармацыя ненадзейная», — пісалася ў лісце, з указаннем, калі былі адпраўленыя два лісты са згаданай інфармацыяй. Член Хельсінкскай групы лічыць, што чыноўнікі, якія адправілі ліст, не паклапаціліся пра тое, каб дакумент меў юрыдычную сілу ў беларускім судзе.
Па словахвіцэ-міністра Т.Вайткявічуса, у Літве суд прыняў бы пад увагу такі ліст.
«Ліст пісалі спецыялісты рабочай групы з МЗС і МУС. У гэтай групе удзельнічаў і я. Аб фармулёўцы казалі даволі доўга. Была мэта — стварыць умовы, каб гэтым дакументам скарысталіся ў судзе. Вырашылі, што дастаткова напісаць так. Больш шырокі каментар, з улікам усіх абставінаў, не лічыўся абавязковым», — пракаментаваў ліст Т.Вайткявічус.
«У нашай краіне, калі б суд атрымаў такі ліст, пазіцыя была б зусім іншай. Але тое, што адбываецца з гэтай справай у Беларусі, не падобна на звычайны стандарт правасуддзя», — дадаў прадстаўнік Мінюста.
-
У ЗША знайшлі цела шасцігадовага хлопчыка — маці кажа, што з яго «выганялі дэманаў»
-
На працоўным стале ў Пуціна стаіць камп'ютар з аперацыйнай сістэмай, якая ўжо шмат год не абнаўляецца
-
Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах
Каментары