Свет77

У Грузіі тысячы людзей выйшлі на вуліцы, калі незалежнае ТВ паказала запісы катаванняў і згвалтаванняў у турме

Саакашвілі паабяцаў пакараць вінаватых.

Незалежныя тэлеканалы «Маэстра» і «ТВ-9» далі ў эфір шакуючыя відэазапісы згвалтаванняў і збіванняў зняволеных Глданской турмы ў Тбілісі. У выніку акцыі пратэсту адбыліся ў Тбілісі, Батумі, Поці і Горы. «Гэта спантанная акцыя, тут сабраліся тыя, хто ўбачыў ўвесь гэты жах і гвалт на тэлеэкранах», — сказаў «Бі-бі-сі» адзін з удзельнікаў акцыі.

На кадрах відаць, як ахоўнікі Глданской турмы гвалцяць зняволеных гумовымі дубінкамі. На другім відэазапісе 20 ахоўнікаў па чарзе збіваюць зняволеных рукамі і нагамі.

Гэтыя кадры былі перададзены тэлеканалам былым супрацоўнікам Глданской турмы Уладзімірам Бедукадзэ, які цяпер знаходзіцца ў вышуку. У інтэрв’ю «ТВ-9» ён заявіў, што катаванні зняволеных праводзіліся непасрэдна па загадзе міністра ўнутраных справаў Грузіі Бачы Ахалая і аб гэтых катаваньнях, якія, па яго словах, здараюцца і ў іншых турмах, ведала міністарка Грузіі па выкананні пакаранняў Хатуна Калмахелідзэ.

Міхаіл Саакашвілі ў ноч на сераду зрабіў адмысловую заяву ў сувязі з выяўленымі фактамі катаванняў у турме: «Тое, што здарылася ў Глданской турме, з’яўляецца абуральным актам, накіраваным супраць годнасці і правоў чалавека. Усе, хто гэта арганізаваў і ажыццявіў, хто гэта дапусціў, заслугоўваюць самага суровага пакарання і ўсе яны панясуць гэта пакаранне», — гаворыцца ў заяве.

У Грузіі існуюць незалежныя тэлеканалы, радыёстанцыя і прэса, а публічныя дыскусіі маюць агульнанацыянальны характар.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах18

СветАбноўлена18

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве сярод белага дня на вачах паліцыі кадыраўцы выкралі чалавека. Дзе ён цяпер, ніхто не ведае3

У гістарычным цэнтры Гродна разбурылі яшчэ два старыя дамы1

20-гадовая беларуска прадала сваё немаўля ў Маскве2

«Дадаем слабіцельнае ў алкаголь расійскім салдатам». Як украінскія жанчыны змагаюцца з акупантамі2

Маладая ўкраінская акрабатка трагічна загінула ў Тайландзе, сарваўшыся з 15-метровай вышыні

Музычны тэатр у Мінску збіраюцца закрыць на рэканструкцыю ў 2026 годзе

Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях23

Ілан Маск назваў галоўны законапраект Трампа «агіднай гнюснасцю»3

Камандуючым Сіламі беспілотных сістэм Украіны прызначаны «Мадзяр» — культавы добраахвотнік, які прыйшоў у армію ў 2022-м6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах18

СветАбноўлена18

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць