Культура2121

Памёр акцёр і вядучы праграмы «Гарадок» Ілля Алейнікаў

Памёр акцёр і тэлевядучы, народны артыст Расіі Ілля Алейнікаў. Пра гэта 11 лістапада паведамляе тэлеканал «Расія 24». Яму было 65 гадоў.

«Эхо Москвы» са спасылкай на сына акцёра Дзяніса Клявера адзначае, што Алейнікаў цяжка хварэў. У апошні час яго стан рэзка пагоршыўся, і ў акцёра не вытрымала сэрца.

Ілля Алейнікаў (сапраўднае імя — Ілля Львовіч Клявер) нарадзіўся ў Кішынёве 10 ліпеня 1947 года.
У 1969 годзе ён скончыў Маскоўскае дзяржаўнае вучылішча цыркавога і эстраднага мастацтва. У 1969–1971 гадах акцёр служыў у арміі, а затым пачаў працаваць у Масканцэрце і Ленканцэрце артыстам размоўнага жанру.

Для працы ў дуэце з Раманам Казаковым акцёр узяў сабе псеўданім у гонар дзявочага прозвішча жонкі Ірыны Алейнікавай.

Разам з Казаковым ён у 1977 годзе стаў лаўрэатам Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады.

З 1968 года Алейнікаў іграў у кіно — усяго яго фільмаграфія налічвае больш за 20 твораў.

У 1993 годзе разам з Юрыем Стаянавым акцёр стварыў тэлепраграму «Гарадок», якая выходзіла ў эфір аж да яго смерці.
За «Гарадок» ў 1996 годзе Алейнікаў атрымаў прэмію «ТЭФІ» у намінацыі «Найлепшы вядучы забаўляльнай праграмы».

Акрамя гэтага, Алейнікаў ў 2008 годзе напісаў і паставіў мюзікл «Прарок», а ў 2010 годзе разам са сваёй жонкай выпусціў альбом «Шансон на дваіх». У 2001 годзе ён быў удастоены звання народнага артыста РФ, а ў 2012 годзе — ордэна Пашаны.

У Алейнікава застаўся сын Дзяніс Клявер (саліст групы «Чай удвох») і двое ўнукаў.

Кароткая гісторыя Расіі ХХ ст. ад Іллі Алейнікава і Юрыя Стаянава (песня двух зэкаў)

Гарадок - Сталін (ЖЗЛ)

Каментары21

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

Трупы хатніх жывёл пачалі знаходзіць у Мінску2

Выступ гурта «Тэхналогія», які планаваўся сёння ў Плешчаніцах, адменены3

Кучук: Я два разы плакаў у камеры наўзрыд, каб зняць псіхалагічную напругу

Ціханоўская ляціць у ЗША. Што там плануецца?13

У вёсцы пад Мінскам прадаюць катэдж з лазняй, падобнай на гасцінічны нумар1

У манастыр Наталля Пяткевіч падабрала да хустачкі французскае паліто18

У Падмаскоўі загінуў кіраўнік кампаніі-пастаўшчыка кампазітных матэрыялаў для МС-21 і паранены будаўнік касмічнага цэнтра, адкрытага Пуціным3

Кібератака паралізавала працу аэрапортаў па ўсёй Еўропе2

У Траецкім прадмесці Мінска прадаецца кватэра плошчай 118 квадратаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць