Музыка99

Garbage: «Ваша Нацыянальная бібліятэка зрывае дах!»

Славуты амерыканскі гурт упершыню завітаў у Беларусь.

Больш фотаздымкаў глядзіце па гэтай спасылцы

«Мы першы раз у Мінску, прыляцелі тры гадзіны таму. — кажа вакалістка Garbage Шырлі Мэнсан. — Бачылі вашу Нацыянальную бібліятэку, яна зрывае дах проста! Відаць, тут жывуць вар’яцкія архітэктары, але нам спадабалася!»

Гурт прыехаў у Мінск падчас туру ў падтрымку новага альбома Not Your Kind of People.

Назва перакладаецца як «Не ваш тып людзей», яе прыдумаў бубнач Бутч Віг, вядомы прадзюсар і ідэйны натхняльнік гурту.

«Мы працуем незалежна ад лэйблаў, без раскруткі па ТБ і радыё», — у адзін голас кажуць музыкі.

Garbage насамрэч можна назваць адным з самых незалежных гуртоў у свеце — «быць фрыкам гэта правільна» кажуць музыкі і скардзяцца на радыёфармат, які забіты поп-музыкай, створанай паводле шаблонаў.

Узрост удзельніка гурту ад 46 да 61 года. Пры чым выглядаюць яны маладзейшымі — Шырлі Мэнсан дык увогуле, не адмаўляецца ад адкрытых сукенак і сцэнічнага грыму. Астатнія ўдзельнікі выглядаюць як персанажы гангстэрскага фільма пра 1940-я у ЗША.

Шырлі Мэнсан імкнецца не страціць сваю ідэнтычнасць, яна адзіная з гурту не карэнная амерыканка.

«Калі Шырлі да нас прыйшла, яна размаўляла па-шатландску, мы ўвогуле не маглі зразумець, што яна кажа»
— узгадвае Віг.

«Затое цяпер нашыя гледачы дзе-небудзь у Глазга не могуць зразумець ніводнага слова з нашых песень.« — смяецца Мэнсан. «Па-беларуску вы завецеся «Смецце». — кажуць журналісты.

«Смеччэ?» — перапытваецца Шырлі. — «А, оу, смецце! Cool».

Аншлагавым канцэрт у Мінску не атрымаўся, хоць у суседнія краіны Garbage вяртаецца досыць рэгулярна. Толькі траціна сектароў Палаца спорту запоўнена, апроч таго невялікі натоўп сабраўся на танцпляцоўцы і ў фан-сектары.

«У вас класныя сінія замшавыя туфлі» — Шырлі Мэнсан паказвае на кагосьці ў зале. — «Зусім як у песні Элвіса Прэслі».

Паміж песнямі асвятленне гасне, і частка гледачоў пералазіць праз агароджу ў фан-зону.
Паміж шэрагамі ходзяць часам сонныя амапаўцы, якія для нечага здымалі на камеру ўсіх, хто прыходзіў у Палац спорту.

Па выніках Garbage сабралі ў Мінску сваіх прыхільнікаў, якія ведаюць нават новыя песні, якія могуць спяваць хорам і танчыць не зважаючы на кепскі гук.
Песні, якія гучалі на біс, спявалі хорам.

Сёння гурт адправіўся далей у тур, хаця па музыкам бачна, што апошнія канцэрты высмакталі з іх шмат энергіі.
Тым не менш, застаецца спадзявацца, што музыкі да нас яшчэ завітаюць — тыя, хто дайшоў да Палаца спорту, абмяркоўвалі на ганку канцэрт са словамі «Найлепшы, на якім мне даводзілася быць».

Каментары9

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве13

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

З птушкафабрыкі пад Гроднам прапала 400 яек качкі. Прычым яйкаманы нават сачылі, як вылупліваюцца качаняты2

Украіна паведаміла пра гібель у Расіі больш за 200 ваеннапалонных2

У справе «Трайпла» з'явіўся новы паварот

Як беларуская кампанія пастаўляе ў Расію брэндавае адзенне ў абыход санкцый і ў шкоду дзяржбюджэту5

«Шчаслівы з маімі новымі сябрамі». На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы ўжо некалькі гадоў працуе егіпцянін14

Расіяніна затрымалі ў мінскім аэрапорце за спробу вывезці скрадзеную пяць гадоў таму дачку

Мінчанка паставіла дома камеры, каб назіраць за старэнькай маці, і раскрыла злачынства3

Як беларусам за мяжой скасаваць шлюб, не вяртаючыся на радзіму? Спыталі ў юрысткі2

Машына ўехала ў людзей падчас параду «Ліверпуля». Пацярпелі 47 чалавек, у тым ліку дзеці8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве13

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць