Культура33

Белы й Валахановіч выдалі кнігу пра Ермаловіча

Прэзентацыя зборніка «Мікола Ермаловіч» адбылася 27 красавіка ў Мінску. Кніга падрыхтавана старшынёй Мінскага гарадскога культурна‑асветніцкага клуба «Спадчына» Анатолем Белым, сябрамі клуба Анатолем Валахановічам і Надзеяй Сармант.

Як зазначыў рэдактар выдання А.Белы, М.Ермаловіч з’яўляецца не толькі выбітным гісторыкам, але і самым выдатным беларускім паэтам 1970‑1980‑х гадоў, які ўзняўся на недасягальны ўзровень у грамадзянскай паэзіі, пра што сведчаць больш за 100 яго вершаў у зборніку. «А яго 52 гутаркі і інтэрв’ю з ім самім у 1970‑я гады, значная частка якіх раней не публікавалася, сведчаць аб ім як аб выбітным дысідэнце, — сказаў А.Белы. —

Паводле слоў А.Белага, з усяго запланаванага па ўвекавечанні памяці М.Ермаловіча засталося адно — назваць яго імем вуліцу ў Маладзечне (Мінская вобласць), дзе ён жыў шмат гадоў.

Заслужаны дзеяч культуры Беларусі Валер Мазынскі прачытаў вершы М.Ермаловіча, у якіх той заклікае беларусаў «не над Радзімаю ўзняцца, а ўзняць яе над сабой», «абудзіцца самім і абудзіць іншых да свядомага нацыянальнага жыцця, <...> вызваліць свае душы, ад чаго пачынаецца сапраўная воля».

Артыст Уладзімір Цімашэвіч выканаў любімую песню М.Ермаловіча і Васіля Быкава «Сумныя бярозы пабяліў мароз».

Н.Сармант зазначыла, што ў сваёй паэзіі М.Ермаловіч заклікаў беларусаў «не чакаць парадку ад чужынцаў, а самім наводзіць яго ў сваёй хаце», а паэт Яўген Гучок назваў зборнік «найвыдатнейшай кніжкай па змесце і духоўнай накіраванасці».

15 мая запланавана прэзентацыя зборніка на радзіме лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі 1992 года М.Ермаловіча. Ён нарадзіўся 29 красавіка 1921 года ў вёсцы Малыя Навасёлкі Мінскага павета (цяпер — Дзяржынскі раён Мінскай вобласці). Галоўнае яго навуковае адкрыццё — сцвярджэнне неабходнасці адрозніваць ад сучаснай Летувы старажытную летапісную Літву, якая знаходзілася ў вярхоўях Нёмана (тэрыторыя паміж Мінскам і Навагрудкам з усходу на захад і паміж Маладзечна і Слонімам з поўдня на поўнач). Акрамя таго, навукоўца лічыў, што беларусы з’яўляюцца ня чыстымі славянамі, а аславяненымі балтамі. М.Ермаловіч таксама пераканаўча аспрэчыў многія ідэі імпэрскіх гісторыкаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня8

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна нанесла ўдар па нафтаздабыўнай платформе «Лукойла» ў Каспійскім моры4

У Балгарыі масавыя пратэсты. Урад пайшоў у адстаўку5

Ва Уроцлаве машыну беларуса пяты раз псуюць невядомыя7

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку4

Лаўроў заявіў, што Расія не думала нападаць на Украіну і не збіраецца атакаваць Еўропу9

Кіраўніцтва абароннага завода ва Украіне крала грошы на закупках брані для танкаў5

1200 метраў і від на праспект Пераможцаў. У ГЦ «Замак» нарэшце адкрыўся фуд-корт

Ціханоўская застаецца для прапаганды ворагам нумар адзін. Вось новыя метадычкі, яны датычаць партрэтаў і аховы29

Пажылая немка абакрала «мерседэс» у Гродне12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня8

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць