Усяго патроху

На выхадныя iстотна пацяплее, але ўначы чакаюцца замаразкi

Да канца тыдня чакаецца няўстойлiвае надвор’е.

Як паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Мiнпрыроды Вольга Фядотава да канца тыдня чакаецца няўстойлiвае надвор’е.

Сёння ўдзень у многiх раёнах пройдуць кароткачасовыя ападкi ў выглядзе дажджу i мокрага снегу.

У ноч на 4 мая пад уплывам зоны павышанага цiску ападкаў не будзе, але падмарозiць да 0 — мiнус 4 градусаў, на глебе месцамi — да 6 градусаў марозу. Удзень 4 мая ў паўночнай палове краiны пройдуць дажджы.

Тэмпература паветра будзе вагацца ад 6 цяпла на поўначы да плюс 17 градусаў на паўднёвым захадзе Беларусi.

У суботу месцамi, а ў нядзелю па паўночнаму ўсходу краiны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ў выхадныя ўначы 0—4 цяпла, месцамi па паўночнаму ўсходу слабыя замаразкi; удзень — 8—14 градусаў, у Брэсцкай i Гродзенскай абласцях — да 19 цяпла.

Згодна з папярэднiмi прагнозамi, у пачатку наступнага тыдня ўзмоцнiцца ўплыў антыцыклону i ападкаў не будзе. Тэмпература паветра ўначы каля 0, удзень — 11—16, а на паўднёвым захадзе — да 17—21 градуса цяпла.

Каментары

Цяпер чытаюць

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў пра неадкладнае спыненне перамоваў аб гандлі з Канадай з-за рэкламнага роліка з Рэйганам8

У штучнага інтэлекту гніюць мазгі ад смеццевага кантэнту з інтэрнэту. Зрэшты, у людзей таксама8

Украіна паказала новы марскі дрон, які падарваў Крымскі мост3

Перастаў адкрывацца сайт з імёнамі і адрасамі сілавікоў, задзейнічаных ў рэпрэсіях27

У некаторых раёнах Дзяржынска знікла святло1

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада17

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

Кітайскія нафтавыя кампаніі прыпыняюць закупкі расійскай нафты праз санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»4

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць