Архіў

Яня Галоўчык. Суб’ектыўнасьць народа.

№ 15 (136) 1999 г.


 

Яня ГАЛОЎЧЫК

Суб’ектыўнасьць народа

 

У свой час савецкая гістарыяграфія адназначна вырашыла пытаньне пра існаваньне народнасьцяў і нацыяў. Лічылася, што на аснове старажытнарускай народнасьці (да яе вернемся пазьней) цягам ХIV-ХVI ст. склаліся тры ўсходнеславянскія — вялікарасейская, украінская і беларуская, кожная зь якіх мела свае асноўныя этнічныя прыкметы. Спачатку за іх уважалі мову, тэрыторыю, эканоміку і культуру, а ў гады перабудовы большы акцэнт рабіўся на моўна-культурныя асаблівасьці.

Аднак аргумэнтавана ніхто ня мог правесьці больш-менш дакладныя межы гэтых народаў, вызначыць этнічную прыналежнасьць шмат якіх помнікаў літаратуры і культуры. Чаму? Бо праблема вырашалася занадта спрошчана. Савецкія этнографы ў сваіх працах звычайна не давалі дакладнага азначэньня этнасу, не апісвалі мэтадаў дасьледаваньня, ня ўлічвалі спэцыфікі пэрыяду etc. Прынцыповыя пытаньні этнічнай гісторыі вырашаліся на эмпірычным узроўні. Тэорыя, калі й была, дык толькі з Масквы і толькі для забесьпячэньня адзінства канцэпцыі.

Распад СССР выявіў убоства такой навукі. Калі яшчэ зусім нядаўна савецкая гуманістыка ганарылася стварэньнем сваёй тэорыі этнасу, дык цяпер робіцца ўсё больш відавочным, што ніводная з прапанаваных этнічных прыкметаў не абавязковая для рэальных этнасаў, па-першае, і ня можа ўважацца ўласьцівай выключна этнічным супольнасьцям, па-другое. Выходзіць, само азначэньне этнасу ня можа лічыцца навуковым. Што тады гаварыць пра тэорыю...

У апазыцыі да афіцыйнай савецкай тэорыі этнасу знаходзілася вядомая канцэпцыя Л.Гумілёва, які зводзіў галоўную прыкмету ўсялякага этнічнага ўтварэньня да процістаяньня «мы — яны», да ўсьведамленьня адрозьненьня ад іншых. Яна таксама даволі супярэчлівая і не вырашае ўсіх праблемаў. Але цікава, што ў пошуках сутнаснага этнічнага маркеру і слуп савецкай этнаграфіі Брамлей, і апальны Гумілёў прыйшлі ўрэшце да аднаго — да сьвядомасьці, да сфэры суб’ектыўнага. Менавіта так разглядала этнічныя ўтварэньні і немарксісцкая навука ў Эўропе, у прыватнасьці, у канцэптуальна бліжэйшай нам Нямеччыне. Маю на ўвазе суб’ектыўную тэорыю этнасу, створаную яшчэ Э.Рэнанам.

Выходзіць, адказы на пытаньні пра існаваньне этнасу трэба шукаць найперш у сьвядомасьці. А ў нашай навуцы заўжды фігуравала пераважна матэрыяльная сфэра жыцьця народа. Выяўленыя этнографамі нацыянальныя асаблівасці матэрыяльнай і нават духовай культуры могуць быць у лепшым выпадку толькі апрадмечаным абліччам этнасу, яго вытворнай. Але няма гарантыі, што яны маюць толькі этнічнае паходжаньне. Культурную спэцыфіку могуць абумовіць і супольнасьці іншага тыпу.

У гэтай сувязі самавыяўленьне этнасу (народа) на ўзроўні суб’ектыўных крытэраў выглядае куды больш пэўным. Галоўным індыкатарам існаваньня этнасу пры такім падыходзе будзе наяўнасьць этнічнай (нацыянальнай) сьвядомасьці, складовым элемэнтам якога ў Сярэднявеччы была перадусім вера ў супольнае паходжаньне, усьведамленьне адзінства і адрозьненьня ад іншых. Усё гэта выяўляецца звычайна ў саманазьве, у формах патрыятызму і ксэнафобіі, у зьмесьце катэгорыяў «мы» і «яны», «свае» і «чужыя», а таксама ў спэцыфічных нормах паводзінаў. На жаль, што да акрэсьленай праблемы, масавы пісьмовы матэрыял — сапраўдны суб’ектыўны космас беларусаў! — дасюль практычна не дасьледаваўся.


Каментары

Цяпер чытаюць

«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга146

«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Павук прыйшоў на прайд у Вільні ў форме міліцыянта з чырвона-зялёным сцягам. Чаму?48

Аўталаўкі ў вёсках могуць змяніць свой выгляд — вось як ФОТЫ8

Мінчанка купіла кілаграм крэветак і амаль палову выкінула ў сметніцу — адны галовы4

Украінскі F-16 збіў расійскі Су-35 дзякуючы дапамозе шведскага самалёта7

Скандал у віп-зале Мінскага вакзала: свецкай журналістцы Бажэне Рынскай забаранілі сесці з нагамі ў крэсле15

Велападарожнік з Пінска паехаў у Смаленскую вобласць — і ў яго там скралі веласіпед4

Вучоныя даказалі эфектыўнасць вывучэння мовы падобна немаўлятам1

Дзяўчына зняла на відэа кампосцер у аўтобусе Брэста. У каментарах гарачая спрэчка — з-за мінчукоў12

Чалы прааналізаваў дэталі ўкраінскай аперацыі «Павуцінне» і прыйшоў да нечаканай высновы15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга146

«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць