Архіў

Саюз Пісьменьнікаў: каб ня ўмёрлі (Тэма нумару)

№ 16 (137) 1999 г.


 Саюз Пісьменьнікаў: каб ня ўмёрлі

 

Сёньня абрэвіятура СП асацыюецца найперш з «сумесным прадпрыемствам», з чынавенствам, якое займаецца бізнэсам пад высокай апекай кіраўніцтва краіны. А яшчэ гадоў 10 таму і раней СП расшыфроўвалася як Саюз Пісьменьнікаў і асацыявалася з галоўным апірышчам нацыянальнай культуры і мовы, а таксама з канфармізмам і нонканфармізмам беларускіх літаратараў.

Выезд старшыні Саюзу Пісьменьнікаў Уладзімера Някляева ў Варшаву ажывіў цікавасьць да гэтай арганізацыі. Дагэтуль, усе апошнія гады, СП павольна і негалосна пікіраваў уніз. То ў яго забралі Дом літаратара, то ягоным часопісам урэзалі фармат, то ягоным членам зьменшылі аўтарскія ганарары. Рэакцыя пісьменьнікаў на ўсе гэтыя рэпрэсіі і ў малой ступені не была адэкватнай. Пісьменьнікі маўчалі, хадзілі па інстанцыях прасіць грошай, пераконвалі прэзыдэнта ў неабходнасьці шанаваць родную літаратуру.

Увогуле маруднае падзеньне Саюзу Пісьменьнікаў пачалося ў часы гарбачоўскае перастройкі. Тады СП адмежаваўся ад маладых літаратараў зь іхным радыкальным антысаветызмам і незалежніцтвам і такім чынам страціў манаполію на беларушчыну, якую меў у савецкія часы. У савецкія часы на кожным зьезьдзе СП гучалі выступы ў абарону мовы і нацыянальнага школьніцтва — і гэта было адзінае ўвогуле публічнае месца, дзе такія прамовы маглі прагучаць. Але пасьля такіх месцаў стала шмат. Затое ўступленьне ў Саюз Пісьменьнікаў, якое некалі лічылася сур’ёзным асабістым дасягненьнем, ператварылася ледзьве не ў ганебнае сьведчаньне канфармізму.

А канфармізм, дарэчы, быў уласьцівы Саюзу заўсёды. І выяўляўся ня менш спэцыфічна, як сёньня, і дзесяць, і дваццаць гадоў таму. Саюз заўсёды ўмеў зьдзівіць як мужнымі ўчынкамі асобных сваіх членаў, так і ўгодлівасьцю калектыву. Дастаткова згадаць апошні выпадак, калі група імянітых паэтаў замест таго, каб паехаць на традыцыйнае Купалава сьвята ў Вязынку, адправілася чытаць вершы да новага помніка Пушкіну ў Менску, бо там было ўсё высокае кіраўніцтва, а ў прыдачу чакаўся Лужкоў. Лужкоў, што праўда, не прыехаў...

Верагодна, выратаваньне сытуацыі ў тым, каб у СП зьявіўся нарэшце пасіянарны кіраўнік. У агульнакультурным сэнсе ўсё, што робяць лукашэнкаўцы — гэта нулявы багаж. Ад гэтага не адымаецца і не дадаецца. А вось суб’ектыўная роля заўсёды лягае значным радком у летапіс часу. І нават такі экстэнсіўны ўчынак, як выезд Уладзімера Някляева за мяжу, робіцца прадметам размоваў, а можа быць і тэмай для чыягосьці верша або апавяданьня, дзе адныя назавуць паэта здраднікам, а другія — прарокам.


Каментары

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар3

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар

Усе навіны →
Усе навіны

Азаронак: Трэба адмяняць да ядрэні фені ўсялякія выбары52

Беларускі дызайнер прадае звычайны камень з Нарачы за $20001

Беларускія дальнабойшчыкі ўсё часцей выбіраюць для працы Германію замест Польшчы і Літвы. Расказваюць пра заробкі10

Колькі сяброў можа быць у чалавека ў эпоху сацсетак? Навуковец падлічыў4

«Раней Марзалюк выступаў у калоніі, што экстрэмісты — ворагі народу. А апошні раз — што трэба ўмець дараваць»10

11‑гадовую школьніцу з Брэста збілі за парушэнне правілаў гульні2

Ізраіль і ХАМАС падпісалі дамоўленасці ў межах першага этапу мірнага плана

Верашчака — польская страва і польскае слова. Бондараўцы ў захапленні ад чарговага «доказу» неіснавання беларускай культуры21

Былы палітвязень Шафарэнка: Не чапаць нашых родных — адна з умоў угоды з амерыканцамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар3

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць