Архіў

Міхал Залескі. Шчасьце хакеіста

№ 4 (161), 24 — 31 студзеня 2000 г.


 пазытывы

Шчасьце хакеіста

 

Каб сонца заглянула ў ваконца, трэба мець ваконца. Калі ваконцаў некалькі, ды не на паўночны бок, наогул някепска.

Самыя вялікія хаты ў Эўропе ў бэльгійцаў. Меншыя чым у нас — толькі ў датчанаў. Але ў нардычных народаў у адной хаце мала людзей жыве. Найбольшыя сем’і ў туркаў, славакаў ды палякаў. А па жыльлёвай плошчы на чалавека мы — на апошнім месцы ў кантынэнтальным рэйтынгу.

Мо таму, што бедныя? Не. Мо таму, што славяне? Таксама не. Проста «нястомны клопат партыі і ўраду аб жыльлёвай праблеме» ня быў надта шчырым. Колькасьць кватэраў, пабудаваных на 1000 жыхароў за год, не дэманструе тэндэнцыі да павышэньня:

Чвэрць гарадзкіх жыхароў і кожны пяцідзясяты вясковец як стаялі, так і стаяць у чарзе на атрыманьне жытла. Чарга асабліва не расьце, бо дзяцей і маладых людзей у краіне робіцца ўсё меней.

На малюнку добра відаць, што савецкі сацыялізм эканамічна і арганізацыйна вычарпаў сябе ў 80-я гады. Добра відаць і тое, што ня ўсе землякі першага зьезду РСДРП у тое паверылі. Некаторыя намалявалі шмат нулёў і ўкінулі тыя нулі ў жыльлёвае будаўніцтва. Завіравала ўсё навокал. Дзякуй Богу, камунізм не вярнуўся, але тыя нулі, як і мелася быць, павылазілі ў нашых кішэнях. Даляр падаражэў у 75 разоў. Замест вартых жалю 77 трыльёнаў рублёў прыбытку 1995 году грамадзяне атрымалі за мінулы год ажно 1800 трыльёнаў. Трыльёнаў разьвялося столькі, што іх мусілі дэнамінаваць. Мабыць, дайшло да архістратэгаў, што дабром грошадрукаваньне для домабудаваньня ня скончыцца.

Будуць скарочаныя аб’ёмы ільготнага крэдытаваньня жыльля, — сказаў віцэ-прэм’ер сп. Г.Навіцкі ў Магілёве. З улікам скарачэньня аб’ёмаў ільготнага крэдытаваньня значная частка выкананьня жыльлёвай праграмы будзе зноў ускладзеная на прамысловасьць. Дзяржаўны дзеяч яшчэ раз пацьвердзіў дату завяршэньня будаўніцтва ў Магілёве Лядовага палацу — сёлета ў траўні.

Гэта якраз тое, чаго не хапае, каб прамысловасьць здолела дагнаць сельскую гаспадарку. Бо, па-першае, прамысловасьць перавыканала прагноз Лукашэнкі ад 15.01.1999 г. №25 на 4,7%, а па-другое, калі ўсім прадпрыемствам аддадуць грошы ўсе, хто ім павінен, дык каб разьлічыцца са сваімі даўгамі, ня хопіць нейкай дробязі — 253 000 000 000 000 (дзьвесьце пяцьдзесят тры трыльёны) недэнамінаваных рублёў.

Хораша будзе хакеістам і «ачароднікам». І ніхто ўжо ня скажа, што мы дурнейшыя за бэльгійцаў.

Міхал Залескі


Каментары

Цяпер чытаюць

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Усе навіны →
Усе навіны

Карабах без армян: Трамп заканчвае войны, якія заканчваюцца самі6

У Шклове ёсць хата, уся распісаная малітвамі ВІДЭА3

Калі машыны будуць кантраляваць усё, ці не пачнуць яны ўрэшце кантраляваць і тых, хто пры ўладзе?7

Лукашэнка назваў Нобелеўскую прэмію дыскрэдытаванай і падтрымаў вылучэнне Трампа на яе1

«Я вельмі злы з-за гэтага. Перадай Славакіі». Трамп адказаў Орбану на ягоную скаргу на ўкраінцаў6

З разліковых рахункаў беларусаў будзе цяжэй спісаць грошы без згоды ўладальніка

Тыктокер набраў паўмільёна праглядаў, запосціўшы лухту пра беларускі цукар4

Развітанне з Яраславам Еўдакімавым адбудзецца ў Мінску

«Усё, прыплылі». Беларусы сутыкнуліся з масавымі праблемамі ў выкарыстанні PayPal1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць