Архіў

Крысьціна Пучынская. Пушкін — дзецям

№ 40 (197), 2 — 9 кастрычніка 2000 г.


 

Пушкін — дзецям

Алесь Пушкін размаляваў беларускі дзіцячы садок

 

Найноўшы твор мастака Алеся Пушкіна прысьвечаны выхаванцам беларускай групы дзіцячага садка №314 (што ў дварах за кнігарняй “Маладосьць”, на вул.Багдановіча).

У пятніцу 22 верасьня дзеткі адзначылі сваё першае сьвята — адкрыцьцё групкі. Зь віншаваньнямі прыйшлі ня толькі іхныя ж бацькі (сярод якіх шмат вядомых і паважаных у Беларусі людзей), але й патэнцыйная зьмена (меншыя беларускамоўныя дзеці), журналісты, братчыкі Праваслаўнага брацтва беларускай моладзі імя Кастуся Астроскага, а таксама шасьціклясьнікі з 89 школы Менску, якія вучацца па праграме “Этнашкола”. Дарэчы, брацтву праваслаўнай моладзі выхавацелі групкі заўдзячваюць рамонт садка і падрыхтоўку сьвята. Асобны дзякуй кажуць яны фірме “Эўравіта”, вытворцу шакаляду “Тэравіта”, што падсаладзіла дзятве жыцьцё.

Што да Алеся Пушкіна, дык на сьвяце мастак ня мог стрымаць захапленьня. Гэта ж колькі ў адным месцы сабралася беларускіх дзетак! Свой падарунак ён прадставіў праз два дні. Прыйшла чарга захапляцца дзеткам. На пляцоўку беларускай групкі пацягнуліся дэлегацыі дзетак і выхавацеляў з усяго садку.

Чароўны пэндзаль мастака ператварыў звыродлівы цагляны гараж у казачны горад зь вежамі й замкамі, а на “саўковую” кафляную альтанку пасяліў прыўкраснага рыцара. На дэльтапляне рыцаранятка ўзьнялося над Беларусяй ды кліча па рацыі сяброў на дапамогу: ня ўсё ладзіцца ў роднай дзяржаве. Ды пакуль не зьвяліся рыцараняты, Беларусь пад надзейнай аховай.

Ахвочыя паглядзець на новыя творы вядомага мастака могуць заходзіць у госьці да беларускіх дашкалятаў. А калі з сабою вы прынясеце якую цацку (апроч мяккіх) ці кнігу (апроч расейскіх), беларускамоўныя дзеткі скажуць (тыя зь іх, хто ўжо ўмее размаўляць) — “вялікі дзякуй”.

Крысьціна Пучынская


Каментары

Цяпер чытаюць

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Усе навіны →
Усе навіны

Карабах без армян: Трамп заканчвае войны, якія заканчваюцца самі6

У Шклове ёсць хата, уся распісаная малітвамі ВІДЭА3

Калі машыны будуць кантраляваць усё, ці не пачнуць яны ўрэшце кантраляваць і тых, хто пры ўладзе?7

Лукашэнка назваў Нобелеўскую прэмію дыскрэдытаванай і падтрымаў вылучэнне Трампа на яе1

«Я вельмі злы з-за гэтага. Перадай Славакіі». Трамп адказаў Орбану на ягоную скаргу на ўкраінцаў6

З разліковых рахункаў беларусаў будзе цяжэй спісаць грошы без згоды ўладальніка

Тыктокер набраў паўмільёна праглядаў, запосціўшы лухту пра беларускі цукар4

Развітанне з Яраславам Еўдакімавым адбудзецца ў Мінску

«Усё, прыплылі». Беларусы сутыкнуліся з масавымі праблемамі ў выкарыстанні PayPal1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць