Архіў

Заява Старшыні Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусі

№ 43 (200), 23 — 30 кастрычніка 2000 г.


 

Заява Старшыні Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусі

 

15 кастрычніка ў Беларусі скончыўся першы акт сацыяльнай трагікамедыі пад назвай “выбары” ў так званы нацыянальны сход, які зьяўляецца кішэнным заканадаўчым органам дыктатара. Я ўжо неаднаразова заяўляў, што так званыя выбары ня могуць лічыцца легітымнымі з самага пачатку.

Па-першае, яны прызначаны ў парушэньне Канстытуцыі і заканадаўства Рэспублікі Беларусі дыктатарам, тэрмін прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў якога скончыўся больш за год таму назад і супраць рэжыму якога ўзбуджана і вядзецца крымінальная справа па факце захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам.

Па-другое, названае “мерапрыемства” даручана праводзіць групе асобаў, якія былі прызначаны на пасады яшчэ напярэдадні так званага лістападаўскага (1996 г.) рэфэрэндуму ўсё тым жа дыктатарам у абыход усіх прававых нарматываў.

Па-трэцяе, дыктатарскім рэжымам была сарваная падрыхтоўка да трохбаковых перамоваў і ня выканана ніводная з чатырох умоваў заключанага Пагадненьня, што змаглі б забясьпечыць правядзеньне свабодных дэмакратычных выбараў у парлямэнт, які б валодаў хоць нейкімі рэальнымі заканадаўчымі функцыямі.

Як і трэ было чакаць, з грубымі парушэньнямі (у тым ліку і з фальсыфікацыяй яго вынікаў) прайшло і само галасаваньне, што зафіксавана многімі грамадзкімі наглядальнікамі і прадстаўнікамі Міжнароднай тэхнічнай місіі.

Разам з тым галасаваньне паказала, што дыктатарскі рэжым ужо ня мае падтрымкі народу, які, будучы маральна прыніжаным і даведзеным да галечы, па сутнасьці праігнараваў так званыя выбары, нягледзячы на падман, подкуп і пагрозы з боку дыктатарскага рэжыму.

Усё гэта і дало падставу Злучаным Штатам Амэрыкі, а пасьля і прадстаўнікам міжнародных арганізацый даць названаму фарсу, які ня мае нічога супольнага з сапраўднымі свабоднымі дэмакратычнымі выбарамі, аб’ектыўную ацэнку. І толькі расейскія шавіністычныя колы засталіся задаволеныя гэткім глумленьнем з дэмакратыі і зьдзекамі зь беларускага народу. Прычым пры ацэнцы так званых выбараў прадстаўнікі ФСБ, якія захапілі ўладу, і на гэты раз адкрыта аб’ядналіся з самымі цёмнымі камуністычнымі сіламі, да якіх належыць і сам беларускі дыктатар.

Мяркую, што фарс, які адбыўся 15 кастрычніка, стаў павучальным урокам і для тых, хто праігнараваў рашэньні Кангрэсу дэмакратычных сіл аб няўдзеле апазыцыйных дыктатарскаму рэжыму структур у праводжаных ім мерапрыемствах, скіраваных на яго легітымізацыю, і ўзяў удзел у так званых парлямэнцкіх выбарах.

Нельга не адзначыць і тое, што, аналізуючы падрыхтоўку і правядзеньне так званых выбараў 15 кастрычніка, некаторыя журналісты — прадстаўнікі незалежных СМІ — таксама чамусьці працягваюць называць дыктатара і ўзурпатара ўлады ў Беларусі прэзыдэнтам, а Ярмошыну — старшынёй Цэнтравыбаркаму, забыўшыся пры гэтым нават узгадаць, што названая асоба пасаджана ў парушэньне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусі з дапамогай грубай сілы на месца, якое законна належыць зьнікламу ў ліку іншых вядомых у рэспубліцы палітычных дзеячаў, бізнэсоўцаў і журналістаў Віктару Ганчару.

Падзеі, зьвязаныя з так званымі выбарамі, яшчэ раз наглядна паказалі, што без адхіленьня ад улады прарасейскага, шавіністычнага, па сутнасьці акупацыйнага ў адносінах да беларускага народу дыктатарскага рэжыму, які незаконна ўтрымлівае ўладу, нельга правесьці ніякіх свабодных дэмакратычных выбараў. Бо дыктатар і яго паплечнікі, якія зьдзейсьнілі за гэтыя гады цэлы шэраг злачынстваў, а таксама расейскія шавіністычныя колы, якія іх падтрымліваюць, ня пойдуць ні на якія пазытыўныя зьмены. Для іх вяртаньне Беларусі на дэмакратычны шлях развіцьця раўназначна сьмерці.

Таму са становішча, якое склалася цяпер, ёсьць толькі адно законнае выйсьце: Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусі як адзіны легітымны заканадаўчы і вышэйшы прадстаўнічы орган у краіне, што зноў пацьвердзілі прадстаўнікі міжнародных арганізацый, павінен неадкладна прыступіць да фармаваньня Часовага Ўраду Нацыянальнага Даверу, які б замяніў збанкрутаваную групу асобаў, якая незаконна ўтрымлівае ўладу і працуе на ліквідацыю незалежнасьці Беларусі, і разам зь Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусі арганізаваў бы сапраўды свабодныя дэмакратычныя выбары як парлямэнту, так і прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі. Са свайго боку, як Старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусі, я гатовы, згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусі, узяць на сябе ўсю адказнасьць і прыступіць да перамоваў на гэты конт з усімі сіламі, зацікаўленымі ў захаваньні незалежнасьці Беларусі і вяртаньня яе на дэмакратычны шлях развіцьця.

Спадзяюся на цясьнейшае аб’яднаньне і падтрымку дзейнасьці ў гэтым напрамку ўсіх дэмакратычных партый і рухаў, на мудрасьць нашага беларускага народу. Адначасова хачу заклікаць і тых, хто зь нейкіх прычын быў уцягнуты ў дыктатарскія структуры і сёньня асэнсаваў сваю памылку, вярнуцца да актыўнай дзейнасьці па перабудове грамадзкага жыцьця на новых дэмакратычных умовах.

Спадзяюся і на разуменьне міжнародных арганізацый, парлямэнтаў і кіраўнікоў усіх дэмакратычных краін і зьвяртаюся да іх з просьбай не пакінуць у бядзе шматпакутны беларускі народ і дапамагчы яму пазбавіцца ад прагнілага, акупацыйнага ў адносінах да Беларусі, дыктатарскага рэжыму, які пагарджае ўсталяванымі ў цывілізаваным сьвеце нормамі паводзін і прадстаўляе сабой небясьпеку для стабільнасьці і міру ў рэгіёне.

17 кастрычніка 2000 году

Сямён Шарэцкі
Старшыня Вярхоўнага Савету
Рэспублікі Беларусі


Каментары

Цяпер чытаюць

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі14

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заклікаў жыхароў Тэгерана неадкладна эвакуявацца

У Кіеве пасля расійскага ўдару абрынуўся пад'езд дома: 14 загінулых6

Беларусы ставяць адну зорку дзіцячаму цэнтру, які трапіў у скандал з беларускай мовай13

Нетаньяху выказаўся адносна магчымага забойства вярхоўнага лідара Ірана5

Трамп заявіў, што Пуцін не пачаў бы вайну, каб Расію не выключылі з «Вялікай васьмёркі»12

У Віцебску двухгадовы хлопчык упаў з дзясятага паверха

Паліна з Салігорска набрала 400 балаў на экзаменах. Вось куды яна будзе паступаць8

У Кіраўску брат забіў сястру, хочучы абараніць яе ад мужчын са сваіх галюцынацый

На Заслаўскім замку спрабуюць раскрыць таямніцу падземнага ходу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі14

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць