Архіў

Паштовая скрынка апазыцыі

№ 43 (200), 23 — 30 кастрычніка 2000 г.


 

Паштовая скрынка апазыцыі

 

Проста сьвята

 

Праз усю мінулую нядзелю ў вёсках і мястэчках Беларусі можна было сустрэць сьвяточна прыбраных цётак і дзядзькоў на раварах і ў гальштуках да белай кашулі. Паспаліты народ скарыстаў выбары ў палату як рэдкую нагоду выйсьці на людзі ў небудзённым абліччы. А калі яшчэ надараецца такое ў бясконцай чарадзе працоўнага ды пабытовага клопату? Хіба на чыёсьці вясельле ці чыюсьці сьмерць ці якія хрэсьбіны. А так хочацца іншы раз якога ўсеагульнага сьвята. Вось жа выбары — акурат гэткая самая нагода. Яшчэ з савецкага часу. Ці станеш тут задумляцца над хітраспляценьнямі палітычных матывацыяў лукашыстаў і іхных апанэнтаў, над заявамі Дзярждэпу ЗША і байкотам-2000? Гэта што ж — байкатаваць сваю рэдкую асабістую нагоду на іншых паглядзець ды сябе паказаць? Глупства якое. Дый крэпка сядзіць у нашым паспалітым народзе перакананьне, што ў вялікай палітыцы ад яго пэрсанальна нічога не залежыць. Усё жыцьцё галасаваньні ды падлікі галасоў на выбарах былі справай чыста бутафорскай, не сапраўднай. Як ні круці, а прызначаць таго, «каго трэба». Сапраўдным было сьвята.

За выключэньнем прымусовых і папярэдніх галасаваньняў сярод студэнцтва, вайскоўства ды ў лякарнях, менавіта нашы сьвяточныя цёткі ды дзядзькі на раварах пры гальштуку склалі тую большасьць, якая дазволіла ўладам заявіць, што выбары адбыліся. Удачай байкоту можна лічыць ужо тое, што ініцыятары капітальна папсавалі «ўсенародную» статыстыку і амаль паўсюдна ўладам давялося аўральным парадкам наганяць дастатковы працэнт, а ў буйных гарадох зрабіць гэта яны часьцяком так і не змаглі. Апазыцыя рэальна папсавала для многіх людзей веру ва ўсемагутнасьць Лукашэнкі, які заяўляў пра 70 працэнтаў удзельнікаў, яўна разьлічваючы на большае.

Бадай, упершыню апазыцыя паказала сваю рэальную сілу. Яшчэ перад выбарамі, калі правяла акцыі ў 22 гарадох. Але ці ўсё яна зрабіла, што магла і мусіла зрабіць, каб заяўлены выбарчы фарс не адбыўся ўвогуле? Дакладней, што яна зрабіла дзеля тых сьвяточных цёткі і дзядзькі пры гальштуку, якім трэба было толькі публічнае сьвята, зусім не абавязкова, каб з працэдураю галасаваньня? Бясплатныя канцэрты майстроў мастацтва на адкрытай пляцоўцы, спартовыя спаборніцтвы на стадыёнах, клюбныя імпрэзы для старэйшых людзей... Зусім не пад шыльдамі байкоту і БНФ, а проста, «непалітычна». Пра тое, што гэта — ад апазыцыі, можна было б заявіць па выніках. Калі б апазыцыя сьвятам байкоту, ці ў гэтым выпадку — проста сьвятам, падмяніла сьвята выбараў, няма сумневу, што вялікае мноства паспалітага народу з радасьцю памяняла б руціну выкрэсьліваньня нікому не вядомых і незразумелых кандыдатаў у палатнікі на проста музыку і проста спорт, і проста сьвята.

Сяргей Вайцяхоўскі, Наваградак


Каментары

Цяпер чытаюць

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»3

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Прыпяці выцягнуў таўсталобіка вагой за 25 кілаграм2

Украіна атакавала вайсковы завод у Чувашыі1

Ці можна есці прарослую бульбу, цыбулю і часнок?3

Дыпламатычны дарадца Ціханоўскай расказаў, навошта яму званіў Борыс Джонсан4

ДАІ будзе выкарыстоўваць новыя камеры ў Мінску — для кантролю спынення і стаянкі1

Мінскую Серабранку чакаюць маштабныя змены3

Экс-палітвязень расказаў, як атрымаў мікраінфаркт падчас суда1

Мужчыну забіла маланка ў Столінскім раёне

«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»3

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць