Архіў

Урокі для апазыцыі

№ 21 (230), 21 траўня 2001 г.


 Урокі для апазыцыі

«Усебеларускім народным сходам» Лукашэнка распачаў сваю мабілізацыйную кампанію

Сход выявіўся добра прадуманай рэклямнай акцыяй з удзелам такіх спэцыяльна запрошаных зорак, як нобэлеўскі ляўрэат родам зь Віцебску, сын чыноўніка каляніяльнай адміністрацыі Жарэс Алфёраў, газавы магнат з «Ітэры» Ігар Макараў, лідэр украінскіх камуністаў Сыманенка, бранскі губэрнатар-камуніст Лодкін, мітрапаліт Філарэт, расейскамоўная актрыса Акружная, кіраўнік Беларускага грамадзка-культурнага таварыства ў Польшчы, пасол Сойму Ян Сычэўскі, вязень сумленьня Павал Барадзін. Праграма разьвіцьця краіны была з помпай і адзінадушна ўхваленая. БТ здымала гэтую зорную ростань на відэастужку ідэальнай якасьці.

Сход прадэманстраваў, наколькі ўкараніліся дэмакратычныя вартасьці і дзяржаўніцкія рытуалы за пяць апошніх гадоў. Сход не спрабаваў прызначыць дату выбараў. Лукашэнка падкрэсьліў немагчымасьць аднаўленьня Савецкага Саюзу.

Кастрычніцкая плошча была аформленая гербамі гарадоў Беларусі. (Некалі ж маглі і сцэнамі Лядовага пабоішча размаляваць!) У прэзыдыюме сядзелі не сьвінаркі й пастухі, а даволі рэспэктабэльны менскі істэблішмэнт.

Лукашэнка трохі фальшывіў, нібы напярэдадні перарэпэтаваў славутыя «экспромты» і старанна прадуманыя моўныя «ляпы», за якія яго гэтак любяць простыя людзі і СМІ. (Прамова поўнілася засьцярогамі ад правядзеньня выбараў «спусьця рукі», абяцаньнямі памагчы «зь бюджэту трыма пальцамі», адкрыцьцямі, што жыды змагаліся з нацыстамі толькі «ў Беларусі да Смаленшчыны і Масквы», бо «наш народ стварыў ім умовы для гэтага», і што ў кожнага чалавека мусіць быць радзіма, «на якой жыць і паміраць натуральнай сьмерцю».) Красамоўства адэскага пашыбу глядзелася штучна.

Зь іншага боку, уразіла, наколькі Лукашэнка ведае — і гэта прыклад для апазыцыі — праблемы «звычайнага чалавека» дый не баіцца гаварыць пра іх. Чаго варты хоць бы пасаж пра бандытызм на польскіх дарогах і бясьпеку нашых магістраляў.

Лукашэнка быў стрыманы і асьцярожны ў ацэнках апазыцыі (што можна парадзіць і ягоным апанэнтам) у адпаведнасьці з парадамі паліттэхнолягаў. Па ўсім відаць, што ён наважаны змагацца перадусім за цэнтрысцкі электарат.

Затое вырвалася ў Лукашэнкі неасьцярожнае прызнаньне пра існаваньне пазабюджэтных фондаў. У іх захоўваюцца, напрыклад, сродкі, атрыманыя за продаж танкаў, што падпалі пад скарачэньне ў адпаведнасьці з дамовай аб узброеных сілах у Эўропе. Такое выкарыстаньне дзяржаўных грошай караецца згодна з крымінальным заканадаўствам.

Апазыцыі, што за 13 гадоў існаваньня не набыла нават звычайнай гукаўзмацняльнай устаноўкі й дагэтуль выступае на мітынгах празь фізрукоўскі рупар, ёсьць чаму павучыцца ў вялікага гаваруна. Посьпех правага блёку залежыць ад таго, ці хопіць у яго фантазіі, каб здабыць падтрымку Вольгі Корбут і Івана Іванкова, Алёны Сьвірыдавай і Ігара Карнелюка, Марыі Гулегінай ды Барыса Кіта. Зь перадумоваю вылучэньня адзінага кандыдата. У «партыі ўлады» ён даўно адзіны.

Мікола


Антылукашэнкаўскія пратэсты: 30 затрыманых

З самай раніцы на плошчу перад Палацам Рэспублікі, дзе адбываўся «сход», прыходзілі й людзі, нязгодныя з палітыкай Лукашэнкі. З самай раніцы грамадзяне ў цывільным пад кіраўніцтвам міністра Навумава затрымалі два дзясяткі сяброў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ. Уладзімеру Юху пры арышце пераламалі скабы, цяпер ён у больніцы.

У абед у арыштанцкі аўтобус трапілі сябры Маладога Фронту, якія, пераапрануўшыся ў гістарычных пэрсанажаў, спрабавалі адзначыць Дзень музэяў каля «Макдональдзу».

Увечары, нягледзячы на навальніцу і шквал, дзясяткі актывістаў Аб’яднанай Грамадзянскай і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партый зноў выйшлі на праспэкт Скарыны з партрэтамі зьніклых палітыкаў. Да вечаровай акцыі далучыўся й Сямён Домаш — верагодны адзіны кандыдат патрыятычна-дэмакратычнага блёку.

Б.Т.


Каментары

Цяпер чытаюць

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце19

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Усе навіны →
Усе навіны

На фронце загінуў 27-гадовы хлопец з Вілейкі, які змагаўся на баку Расіі51

Засмучаны трэнер мазырскай «Славіі» пасля няўдалага матча так паразмаўляў з журналістам, што стварыў мем2

Кіроўцаў будуць караць за язду без уключаных фар удзень. Колькі штраф?1

«Без незалежнасці няма свабоды і няма будучыні». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём абвяшчэння незалежнасці9

Расійскі плывец знік без вестак пры спробе пераплысці Басфор у Турцыі

«Я пра мужоў-беларусаў чую толькі: «Ніколі зноў!» Чаму бчб-нявеста Іна Зайцава на год знікла з сацсетак і што з ёй цяпер?100

У Беларусі расійскі амбудсмен сустрэлася з украінскім прадстаўніком2

Трамп так і не ўвёў санкцыі супраць Расіі і Пуціна. Ці варта верыць яго новым пагрозам?10

Навукоўцы ўпершыню зафіксавалі аранжавую акулу-няньку ФОТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце19

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць