Архіў

Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

№ 25 (234), 18 чэрвеня 2001 г.


 Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

 

Навінка “Кнігазбору”

Кніга выбраных працаў Яўхіма Карскага «Беларусы» выйшла ў выдавецтве «Беларускі кнігазбор». «Беларусы» Я.Карскага — 16-ы выпуск гэтае выдавецкае сэрыі. Гэтак жа звалася й 3-томнае (у 7-мі кнігах) найбольш поўнае выданьне працаў Я.Карскага з досьледам і апісаньнем побыту, традыцыяў, мовы й літаратуры нашых продкаў, выдадзенае на пачатку ХХ ст. (перавыдадзенае па апошняй вайне ў Маскве). У кнігазбораўскае выданьне выбраных твораў увайшоў цалкам 1-ы том, пасьляслоўе з 2-га й разьдзел «Народная паэзія» з 3-га тому «Беларусаў». Тэксты надрукаваныя моваю арыгіналу — расейскаю, пры гэтым дзяржава не дала ні капейкі на выданьне твораў першага беларуса-акадэміка Расейскае Імпэратарскае Акадэміі Навук, рэктара Варшаўскага ўнівэрсытэту, заснавальніка беларускага мовазнаўства. Працы ж, што ўвайшлі ў новае выданьне, — усяго толькі часьцінка творчае спадчыны Я.Карскага, што налічвае больш за тысячу дасьледаваньняў, артыкулаў і рэцэнзіяў.

Постаць навукоўца даволі супярэчлівая. Сваёю навуковаю дзейнасьцю Я.Карскі давёў, што беларусы — самастойны народ, стварыў грунт беларускага адраджэньня пачатку ХХ ст. Пры ўсім гэтым ён глядзеў на Беларусь як на неадлучную частку Расеі. Беларус з паходжаньня, Я.Карскі быў не беларускім адраджэнцам, а звычайным расейскім навукоўцам з традыцыйнымі поглядамі расейца на Беларусь.

В. М.


Каментары

Цяпер чытаюць

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў9

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі паставілі першы аўтамат са шкарпэткамі1

Па кнізе беларускі, якая стала бестселерам у нас і ў Расіі, здымуць фільм8

Нямецкі генерал: Расія магла б пачаць невялікую атаку супраць NATO ўжо заўтра4

Расіяне не змогуць атрымліваць шэнгенскія мультывізы11

Памерла вядомая беларуская мастацтвазнаўца Мая Яніцкая3

На базу, дзе стаіць самалёт Трампа, даставілі падазроны пакет з белым парашком. Некалькі чалавек захварэлі5

Палітычныя кулуары, адносіны з былымі і сённяшнімі — Наста Рагатко напісала дэбютную кнігу. І знялася для вокладкі аголенай34

У расійскім Іл-76, які збілі ў Судане, быў беларус

Дзіцячы сад у Брэсце ўсё ж будзе. Чыноўнікі кажуць, што пераканалі пенсіянераў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў9

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць