Улада

Пракурор не падтрымала Таццяну Севярынец

Пасля гэтага стала амаль зразумелым, які вырак прагучыць з вуснаў суддзі Першамайскага суду Віцебску Тацяны Родзінай а 9-ай гадзіне ў панядзелак.

Паседжанне суду па справе аднаўлення на працы зволненай настаўніцы Таццяны Севярынец завяршылася ў пятніцу хвілінным выступам пракурора, якая стала на бок наймальніка і назвала іск да раённага аддзела адукацыі неабгрунтаваным.

Пасля гэтага стала амаль зразумелым, які вырак прагучыць з вуснаў суддзі Першамайскага суду Віцебску Тацяны Родзінай а 9-ай гадзіне ў панядзелак. Не толькі давераная асоба заяўніцы Кастусь Севярынец, але і усе прысутныя зразумелі, што настаўніцу на працы не адновяць.

Сама Таццяна Яўгенаўна даведалася пра пункт гледжання пракурора ад сяброў па тэлефоне, бо вымушаная была з’ехаць за межы горада яшчэ да заканчэння паседжаньня, і сказала, што асабліва і не спадзявалася на перамогу, бо гэта барацьба не з чыноўнікам ад адукацыі, а з усёй сістэмай, якая сваіх не здае. Але дадала, што ў любым выпадку барацьбу за сваё чыстае імя працягне.

У сваім выступе Кастусь Севярынец назваў звальненне сваёй жонкі палітычна матываным і нават у чымсьці правакацыйным. Пра палітычную накіраванасць пераследу настаўніцы з 36-гадовым стажам, якая ніколі не мела ніякіх спагнанняў, але, як толькі нашлася зачэпка, адразу была звольненая, ён сказаў і Рацыі:

— Гэта, безумоўна, палітычная справа, і так мы яе прадстаўлялі з Таццянай Яўгенаўнай. Мы мяркуем, што палітычны ціск з боку начальніка аддзела адукацыі Першамайскага раёна Віцебска існаваў, бо інакш адкуль бы ўзяліся тыя фразы, якія нават былі ўскосна пацверджаныя ў судзе, што ён казаў: «Таццяна, кідай палітыку, і ўсё ў цябе будзе добра». Тое, што гэта палітычная справа, мы яшчэ пацвердзілі двума артыкуламі з Працоўнага кодэксу, дзе адназначна сказана, што забараняецца ціск на работніка, калі яго погляды не супадаюць з поглядамі наймальніка.

Канстанцін Паўлавіч лічыць, што ўсе гэтыя гульні спачатку з дазволам адпачынку па сямейных абставінах, а потым скасаваннем дазволу ад таго, што загадчык РАА спалохаўся, што настаўніца апынецца на акцыі 25 сакавіка ў Мінску.

Здзівіла, што дзяржаўныя прафсаюзы не выканалі закон, які іх абавязвае заўсёды дапамагаць сваім чальцам, а наадварот усяляк падтрымлівалі наймальніка. У прафкаме школы нават не пацікавіліся сутнасцю справы і па загаду паднялі рукі за дазвол на звальненне. Кіраўнік раённага прафсаюзу настаўнікаў Нікіцін прама заявіў, што ён заўсёды падтрвымае загадчыка РАА, з якім разам працуе. І толькі інспектар абласнога прафсаюзу Таццяна Яшчанка, якая непасрэдна разбіралася з гэтай справай, насуперак афіцыйным высновам свайго кіраўніцтва аргументавана даказала, што ў дадзеным выпадку загадчык РАА Уладзімір Шлома быў неправым.

Ён так і не адказаў на ліст, які ў абарону сваёй класнай кіраўніцы напісалі яе вучні. А калі ўбачыў у калідоры суду мацярок школьнікаў, павёў сябе з імі нахабна і груба. Расказвае Алена Доўгая:

— Ён сказаў: «Ну, што, бацькі, прыйшлі?» Значыцца, мы сказалі, што нас не задавальняе ягоны адказ, і мы засталіся пры сваіх меркаваннях. Ён павярнуўся і сказаў: «Пляваць я хацеў на вашыя меркаванні!»

Алена Грынявіцкая, Радыё Рацыя

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі7

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Асаблівы падарунак» Трампа Лукашэнку аказаўся мерчам з крамы Белага дома20

Літва санкцый з Беларусі не здыме, пакуль не будуць ліквідаваныя прычыны6

ФБР апублікавала відэазапіс уцёкаў меркаванага забойцы Чарлі Кірка8

Былы палітвязень Павел Вінаградаў: Я малады, здаровы і поўны сіл, адзінае, што непакоіць — зубы і вочы5

«Разгледзець засаду». Веласіпедысты і кіроўцы пра патрабаванне спешвацца на пераходзе22

Так выглядае таймлайн Статкевіча, зафіксаваны камерай перахода Каменны Лог ВІДЭА3

Вызвалены журналіст Павел Мажэйка: Мы ўсе ў калоніі бачылі допіс Трампа4

«Запомні: 2027-мы» — Ала Пугачова прадказвае перамены8

«Праверылі пашпарты і не пусцілі». Што расказалі пасажыры аўтобуса, які не паспеў заехаць у Польшчу8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі7

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць