Улада

Пракуратура ў Залюстроўі

21 чэрвеня трох маладзёнаў адвезьлі ў пракуратуру і ўручылі папярэджаньні за магчымыя намеры.

21 чэрвеня раніцай супрацоўнікі міліцыі і людзі ў цывільным затрымалі каля сваіх дамоў і даставілі ў Менскую гарадскую пракуратуру трох моладзевых актывістаў Яўгена Іванюка, Анастасію Шамарэй і Надзею Манцэвіч.

Як стала вядома ПЦ «Вясна», усім ім былі вынесены афіцыйныя пракурорскія папярэджаньні. У папярэджаньнях, у прыватнасці, вядзецца гаворка пра тое, што «паводле інфармацыі, якой валодае пракуратура Менскай вобласці, маладзёны маюць намер арганізаваць і прыняць удзел у дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі «Заадзіночаньне беларускіх студэнтаў», у дачыненьні да якой маецца ўступіўшае ў законную сілу рашэньне Вярхоўнага суда рэспублікі Беларусь аб ліквідацыі аб’яднання. Між тым. артыкул 193.1 КК РБ прадугледжвае крымінальную адказнасьць за ажыццяўленьне такой дзейнасьці. Паводле Закона аб пракуратуры, у яе работнікаў ёсць права выносіць папярэджваньні аб недапушчальнасці падобнай дзейнасьці. У адваротным выпадку моладзь можа быць прыцягнута да крымінальнай адказнасці. Папярэджаньні падпісаў намеснік пракурора горада Менска старэйшы саветнік юстыцыі А. Стук.

ПЦ «Вясна»

Каментары

Цяпер чытаюць

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў9

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома12

У Беларусі паставілі першы аўтамат са шкарпэткамі1

Па кнізе беларускі, якая стала бестселерам у нас і ў Расіі, здымуць фільм8

Нямецкі генерал: Расія магла б пачаць невялікую атаку супраць NATO ўжо заўтра4

Расіяне не змогуць атрымліваць шэнгенскія мультывізы11

Памерла вядомая беларуская мастацтвазнаўца Мая Яніцкая3

На базу, дзе стаіць самалёт Трампа, даставілі падазроны пакет з белым парашком. Некалькі чалавек захварэлі5

Палітычныя кулуары, адносіны з былымі і сённяшнімі — Наста Рагатко напісала дэбютную кнігу. І знялася для вокладкі аголенай34

У расійскім Іл-76, які збілі ў Судане, быў беларус

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў9

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць